Музей Янкі Купалы адчыніць у Ноч музеяў парк “КупалаLAND”

17 мая Дзяржаўны літаратурны музей Янкі Купалы запрашае у “КупалаLAND” далучыцца да святкавання Міжнароднага Дня музеяў і Міжнароднай акцыі Ноч музеяў.



У праграме: handmade-кірмаш, майстар-класы па танцах і па вырабе лялек, турніры па шахматах, перфомансы, выступы гуртоў Re1ikt, Folkmashina, HANDMADE, Rahis, ZnaRock, барда Сяргея Башлыкевіча, тэатраў “Отражения”, “Вкубе”, “Жывое слова” і інш. Толькі гэтай ноччу вы зможаце атрымаць свой унікальны радавод, паўдзельнічаць у падрыхтоуцы нумара газеты “КупалаNEWS”, пагуляць у самыя папулярныя настольныя гульні і ўбачыць дакументальную стужку “Музей Купалы ведаюць УСЕ!!!”

17 мая 2014 года з  14.00 да 02.30

 Праграма:

На алеях парка імя Янкі Купалы:

14.00 – 23.00 – HAND MADE – кірмаш

14.00 – 20.00 – майстар-клас па танцах ад школы танцаў “KREDO”

14.00 – 20.00 – “Дзіцячы востраў” (інтэрактыўная зона для дзяцей)

14.00 – 02.30 – “Шахматы для ўсіх” (поле 3*3 м2).

Урачыстае адкрыццё Музейнай ночы:

19.00 – 19.40 – тэатр танца “Отражения” з праграмай “Яна  і я”

19.40 – 20.00 – урачысты запуск шароў у паветра з нагоды 70-годдзя музея

На ганку музея музычная праграма з удзелам беларускіх музычных калектываў:

20.15 – 21.00 – гурт RAHIS (поп-рок)

21.00 – 21.45 – гурт HAND MADE (джаз-рок і індзі-рок)

22.00 – 22.45 – гурт ZnaRock (ска-кантры, дыска-ска, ска, ска-панк, акустык-ска і полька-тапатуха)

23.00 – 23.45 – бард С. Башлыкевіч (балады на калягістарычную тэматыку і вясёлые прыпеўкі пра космас, піва ды бараду)

00.00 – 00.45 – гурт Folkmashina (дынамічны, яркі пост-фольк у спалучэнні з арт-рокам і блюзам, з выкарыстаннем аутэнтычных беларускіх песень)

01.00 – 01.45 – гурт Re1ikt (progressive rock, post rock, art rock і alternative rock у спалучэнні з традыцыйным беларускім песенным фальклорам)

02.00 – 02.30 – пластычны тэатр ВКубе (лакальны перфоманс)

 Выставачная зала музея: перфоманс “Будзь ЯК” сумесна з “Галерэяй стылю” і з рыцарскім клубам “Гівойт”

 У экспазіцыйных залах музея:

1 ЗАЛА – “Атрымай свой радавод” – студэнты-валанцёры Мінскага дзяржаўнага мастацкага вучылішча імя А.К. Глебава падораць унікальны радавод кожнаму наведвальніку.

2 ЗАЛА – конкурс на лепшага рэдактара газеты “КупалаNEWS” (сумесна з рэдакцыяй часопіса “Маладосць”).

3 ЗАЛА – майстар-клас па вырабе традыцыйных беларускіх лялек.

4 ЗАЛА – тэатр мініацюр “Жывое слова” і дэманстрацыя дакументальнай стужкі “Музей Купалы ведаюць УСЕ!!!” (у рэжыме “NON STOP”).

6 ЗАЛА – папулярныя настольныя гульні: шахматы, лато, “Твістэр”, “Баланс”, інтэрактыўная зона для дзяцей (парашут, электронная віктарына, пазлы, паэтычнае караоке).

На лесвіцах працуюць мімы – ад іх першым 400 наведвальнікам шар (з геліем)“КупалаLAND” у падарунак!!!



Уваход - 30 тыс.руб.
VIP - 50 тыс.руб. (Спяшайцеся! толькі 70 месцаў!) 

Дзяржаўны літаратурны музей Янкі Купалы ў гэтым годзе ўрачыста адзначае сваё 70-годдзе. Усе атрымаюць ў падарунак ад юбіляра  шар з лагатыпам музейнай ночы, а кожнага 70-ага наведвальніка, і таксама таго, хто мае ў даце нараджэння лічбу 7, у гэтую ноч чакае бясплатны квіток у музей!

Каментаваць