Музычнае лета: самыя цікавыя open air гэтага года

Лета – традыцыйны час для музычных і не толькі фэстаў, опэн-эйраў на любы густ і кашалёк. Мы зрабілі падборку найбольш цікавых падзей гэтага лета на адкрытым паветры.

Венгрыя

Sziget — музычны фэст, які праводзіцца з 1993 года. Гэта штогадовае музычнае свята вельмі паспяхова аб'ядноўвае ў сабе мноства музычных стыляў. Тут можна паслухаць як класічную так і сучасную музыку самых розных накірункаў, паглядзець выступы цыркавых артыстаў, тэатральных труп, наведаць разнастайныя выставы.

Сёлета на Sziget выступаюць: Muse, David Guetta, Rihanna, Noel Gallagher's High Flying Birds, Sum 41 і шматлікія іншыя.

Калі і дзе: Будапешт, 10-17.08.2016

Кошт квіткоў: 269 еўра за тыдзень

Купіць квіткі 


Фінляндыя

Flow — фэст музыкі і візуальных мастацтваў, які штогод праходзіць у Хельсінкі.

Спіс удзельнікаў уражвае: Iggy Pop, Massive Attack & Young Father, Sia, The Last Shadow Puppets, M83, The Kills и шмат іншых гуртоў. Поўны спіс выкладзены на сайце фэсту Flow.

Калі і дзе: Хельсінкі, 12-14.08.2016

Кошт квіткоў: 92-175 еўра

Купіць квіткі


Латвія

Kubana — міжнародны мультыфарматны фэст, які праводзіцца на беразе Балтыйскага мора. Сёлета там можна будзе пачуць такія гурты, як Brutto, the Subways, NOFX, Enter Shikari. З поўным спісам удзельнікаў вы можаце азнаёміцца тут.

Калі і дзе: Рыга 11-14.08.2016

Кошт квіткоў: 14,99-499,99 еўра

Купіць квіткі

 

Польшча

Басовішча — фестываль Музыкі Маладой Беларусі, праводзіцца з 1990 года. За гэты час, напэўна, толькі самы лянівы хоць аднойчы не з'ездзіў «на басы».

«Уяві сабе вялікі лес, малую паляну, успомні спеў птушак, паспявай пад носам рок-хіт. Бачыш людзей, яны пераходзяць паміж дрэвамі, сядзяць групамі ў полі, спяць пад зоркамі, скачуць пад сцэнай, махаюць сцягамі. Яны маладыя, яны старыя, яны адсюль, яны адтуль, але гэта няважна. Яны свабодныя, адкрытыя, яны найлепшыя сябры з панадворка. Гэта Басовішча» чытаць пра фэст

Сёлета на Басовішча выступяць Akute, ВОЛьСКІ, Pomidor/off, Brutto, Дзецюкі і іншыя.

Калі і дзе: Гродак пад Беластокам, 22-23.07.2016

Кошт квіткоў: уваход на тэрыторыю фэсту вольны!


Open'er Festival — штогадовы музычны фэст, які праходзіць у Гдыне, Польшча. Сёлета там выступаюць Bastille, Florence + the Machine, Foals, LCD Soundsystem, Red Hot Chili Peppers і іншыя.

Калі і дзе: Гдыня, 29.06 - 02.07.2016

Кошт квіткоў: 55-150 еўра

Купіць квіткі

 

Іспанія

FIB — гэта штогадовы музычны фэст, які праходзіць у горадзе Бенікасіма. Ён арыентаваны галоўным чынам на поп, рок і электра-музыку, а таксама мае іншыя элементы, напрыклад, прагляды кароткаметражных фільмаў, модныя паказы і выставы. Cёлета там выступяць Major Lazer, The Chemical Brothers, Kendrick Lamar і іншыя

Калі і дзе: Бенікасіма, 14 - 17.07.2016

Кошт квіткоў: 35-147,50 еўра

Купіць квіткі


Украіна

Zaxidfest (Захід) — найбуйнейшы open air фэст Украіны, які адбываецца за горадам і які збірае вельмі добрых музыкаў з Украіны, Беларусі і Еўропы. Сёлета на галоўнай сцэне выступяць Oomph!, Crystal Castles, Enter Shikari, Hollywood Undead, Onuka, Bruttо і іншыя. Таксама ў гэтым годзе на Захід прыедзе пераможца Еўрабачання 2016 Jamala.

Калі і дзе: сяло Радатычы пад Львовам, 19 - 21.08.2016.

Кошт квіткоў: 450-750 грыўняў

Купіць квіткі




Бандерштат — экскурс у гераічнае мінулае ўкраінскага народа. Актуальныя музычныя і літаратурныя тэндэнцыі, вядомыя твары сучаснікаў, дыскусійныя пляцоўкі, спорт і стасункі — усё гэта сабрана пад фэставым брэндам БАНДЕРШТАТ, назва якога адсылае нас да культавай песні «Братоў Гадюкиных».

Калі і дзе: Луцк 05.-07.08.2016

Кошт квіткоў: 400 грыўняў

Купіць квіткі


Беларусь

FSP — арт-пікнік на беразе Камсамольскага возера ў Мінску. Упершыню цэлых два дня FSP ці Freaky Summer Party 2016 на Камсамольскім возеры аб'яднаюць 4 музычныя сцэны, адукацыйную і дзіцячую пляцоўкі, каля 50 кропак з забаўкамі. А яшчэ ежа, напоі, маркет аксэсуараў, гульні і конкурсы, арт-інсталяцыі, вечарынкі!

Калі і дзе: Мінск, 23-24.07.2016

Кошт квіткоў: 174.000-294.000 рублёў

Купіць квіткі


Вольнае паветра — фестываль новага этна. Сёлета фестываль пройдзе ў восьмы раз. Перад гасцямі хутара Шаблі выступяць гурты Стары Ольса, Re1ikt, Pawa, Vuraj, Ілюжан, Варган,  Triangle, Дуэт "Старое Сяло". Сёлета намётавае мястэчка зменіць прапіску, сцэна будзе толькі на версе, бо пагоркі зоймуць экстрэмальныя актыўнасці. Ужо змантавана пляцоўка для запуску зорбаў. Кожны ахвотны зможа выпрабаваць свае сілы ўнутры празрыстага шара.

Будуць і катанні на тралеі, і турнір па кіданні кароўіх кізякоў. Гэта далёка не ўсе сюрпрызы, якія рыхтуе хутар «Шаблі».

Калі і дзе: Шаблі, 16.07.2016

Кошт квіткоў: 220.000-225.000 рублёў

Купіць квіткі можна за 220.000 і 225.000


Рок за Баброў вярнуўся пасля двухгадовай паўзы. На цэлы дзень поле аэрадрома Баравая ператворыцца ў велізарную канцэртную пляцоўку, дзе будуць гучаць лепшыя песні вядомых рок-груп. Сёлета на фэсце "Рок за Баброў" згуляюць Мумий Троль, 5'nizza, Noize MC, Вопли Видоплясова, Браво. Пры падтрымцы Без билета, Мутнаевока, Akute, Nizkiz і The Superboyz.

Калі і дзе: аэрадром "Баравая" 30 ліпеня

Кошт квіткоў: 250.000 рублёў

Купіць квіток



Mirum Music Festival — музычны фэст пад адкрытым небам ля сцен Мірскага замка. Сёлета там выступяць Red Snapper Official Band, ONUKA, The Hardkiss, Bonehider, Вагонаважатыя, Red Snapper, Klaxons Brass, NAVI, Меджикул. 

Калі і дзе: Мірскі Замак 12-14.08.2016

Кошт квіткоў: 225.000-415.000 рублёў

Купіць квіток


VULICA BRASIL — стрыт-арт фестываль вяртаецца! “Бразільская вуліца” ажывае, каб дадаць яшчэ больш колераў беларускай сталіцы.
Дарэчы, Vulica Brasil  шукае валанцёраў. Каб стаць часткай каманды Vulica Brasil, трэба запоўніць анкету.

Калі і дзе: вуліцы Мінска, 25.08-10.09.2016.
Уваход вольны.

Каментаваць