На сталічных Вайсковых могілках знікаюць старыя надмагіллі

На Вайсковых могілках у цэнтры Менска сталі знікаць старыя надмагіллі. Гаворка не ідзе пра вандалізм.
Фота niekropali.by

Фота niekropali.by



Спецкамбінат, адказны за эксплуатацыю могілак, згодна з заканадаўствам, праводзіць дэмантаж занядбаных надмагілляў. Пра сваё стаўленне да гэтага гаворыць гісторык, экскурсавод Павел Дзюсекаў.

— Хацелася б, каб гэта рабілася карэктна і максімальна беражліва. Мы не ведаем, як гэта будзе зроблена. Я спадзяюся, што спецкамбінат, які адказвае за гэтыя могілкі, паставіцца да іх з вялікай павагай. Хацелася б, каб тыя пахаванні, якія можна захаваць, былі захаваныя. Вайсковыя могілкі — гэта вельмі цікавы некропаль. Адзін з самых старых у Мінску. І адначасова, на вялікі жаль, не вельмі вядомы людзям.


На Вайсковых могілках налічваецца больш за сем тысяч пахаванняў. Каля трох тысяч з іх прызнаныя інвентарызацыйнай камісіяй занядбанымі. Паўразбураныя надмагіллі з іх будуць дэмантаваныя.

Максім Каўняровіч, Беларускае Радыё Рацыя


Хочаце ведаць больш? Сачыце за нашымі публікацыямі ў Telegram і Facebook!

Каментаваць