На Гродзеншчыне рамонтнікі ледзь не спалілі сядзібу XIX стагоддзя

У вёсцы Жамыслаў Іўеўскага раёна Гродзенскай вобласці 18 мая адбыўся пажар у былой сядзібе шляхецкага роду Умястоўскі, пабудаванай ў 1870 годзе. Будынак, які належыць мясцоваму сельгаспрадпрыемству, не эксплуатуецца з 2006 года. Перад пажарам у ім дэмантавалі трубы ацяплення. Меркаваная прычына пажару — парушэнне супрацьпажарных патрабаванняў пры правядзенні агнявых прац.

Як паведамілі ў Гродзенскім АУМНС, пажар адбыўся на гарышчы, узнікла пагроза выхаду агню на дах. Ратавальнікі ліквідавалі ўзгаранне на працягу гадзіны. Агонь пашкодзіў перакрыцце і дах на плошчы 20 квадратных метраў будынка.

Як паведамляў “Тэлеграф, у студзені 2010 года ў вёсцы Стары Крыўск Рагачоўскага раёна згарэў храм Свяціцеля Мікалая Цудатворца, пабудаваны ў 1815 годзе. Драўляны будынак загарэўся з бакавога і тыльнага бакоў. Да моманту прыбыцця выратавальнікаў будынак быў практычна цалкам ахоплена агнём.

Паводле telegraf.by

Каментаваць