На ростанях еўрапейскага кіно

З 11 па 17 мая мінскі кінатэатр «Перамога» прадстаўляе IV Фестываль еўрапейскага кіно. Сярод нямецкіх, французскіх і чэшскіх стужак — адна беларуская, сюжэт якой выклікае глыбокі ступар.

11 мая Прадстаўніцтва Еўрапейскага саюза ў Беларусі распачынае ў сталіцы фэст еўрапейскага кіно, што праходзіць ужо чацвёрты раз. Імпрэза ладзіцца пры падтрымцы амбасадаў і беларускага Міністэрства культуры.



З 11 па 17 мая мінскі кінатэатр «Перамога» прадстаўляе IV Фестываль еўрапейскага кіно. Сярод нямецкіх, французскіх і чэшскіх стужак — адна беларуская, сюжэт якой выклікае глыбокі ступар.

11 мая Прадстаўніцтва Еўрапейскага саюза ў Беларусі распачынае ў сталіцы фэст еўрапейскага кіно, што праходзіць ужо чацвёрты раз. Імпрэза ладзіцца пры падтрымцы амбасадаў і беларускага Міністэрства культуры.

Фэст адкрываецца брытанскай стужкай «Каралева» — пра Лізавету ІІ. Прадаўжае прагляды літоўская драма «Вір», што распавядае пра пакаленне, жыццё якога прыпала на савецкую эпоху.

Сярод фільмаў — чэшская анімацыя «Вясёлая каза», дацкі мультфільм «Прайдзісветы», польская драма «Варшава» і французскі мюзікл «Усе песні толькі пра каханне». Італьянская камедыя «Ноч перад іспытам» апавядае пры студэнцкія прыгоды, а шведская драма «Даражэнькая» раскажа нялёгкую гісторыю пра каханне недарэкі сталага веку ды маладой прыгажуні.

Усяго ў праграму фэсту ўключаныя 15 фільмаў з 13 краінаў. На мінскім экране будуць стужкі з Ірландыі, Славакіі, Фінляндыі, якія рэдка даходзяць да нашага гледача. Але ёсць у праграме і ўвогуле адна з самых унікальных карцін.

Беларускую стужку «На ростанях» Віталя Дудзіна амаль ніхто не бачыў, хаця яна знятая яшчэ летась. Фільм не мае нічога агульнага з раманам Якуба Коласа (руская назва стужкі «На перепутье»). Выхаваўчая меладрама распавядае пра ганарлівую прыгажуню Кацю, якая не хацела ехаць па размеркаванні ў вёску, але ўсё ж такі туды трапіла. Заўзятары беларускага трэшу загадзя ўпадабалі гэтую стужку, а зараз яе можна пабачыць.

Карцінай пра непаўторную беларускую мадэль еўрапейскі кінафэст завяршаецца.

Расклад паказаў наступны:

11 мая (пятніца)
18:30 «Каралева» (Вялікабрытанія)
21:00 «Вір» / «Duburys» (Літва)

12 мая (субота)
17:20 «Вясёлая каза: легенды старой Прагі» (Чэхія)
19:00 «Аднойчы» / «Once» (Ірландыя)
21:00 «Даражэнькая» / Darling (Швецыя)

13 мая (нядзеля)
17:20 «Прайдзісветы» / «Olsen Banden pе de Bonede Gulve» (Данія)
19:00 «Лавэ» (Славакія)
21:00 «Зіма даўжынёю ў год» / «Im Winter ein Jahr» (Германія)

14 мая (панядзелак)
19:00 «Бяжы, сястра, бяжы» (Фінляндыя)
21:00 «Помста» (Данія)

15 мая (аўторак)
19:00 «Варшава» / «Warszawa» (Польшча)
21:00 «Хітрык» (Францыя)

16 мая (серада)
19:00 «Ноч перад іспытамі — сёння» / «Notte prima degli esami — Oggi» (Італія)
21:00 «Усе песні толькі пра каханне» (Францыя)

17 мая (чацвер)
19:00 «На ростанях» / «На перепутье» (Беларусь)

Уваход на ўсе фільмы — вольны.
Тэлефон кінатэатру «Перамога» 203-77-66.

Каментаваць