«Naka» і «Кашлаты Вох» далі дабрачынны канцэрт «Рок — детям» (фотарэпартаж)

У чацвер, 8 кастрычніка, у клубе «Re: public» прайшоў чарговы музычны дабрачынны канцэрт «Рок — детям». У ім прыняла ўдзел 7 айчынных калектываў, хэдлайнерамі падзеі сталі гурты «Naka» і «Кашлаты Вох».



Уваход быў вольным, але наведвальнікі прыносілі розныя творчыя рэчы дзеткам: альбомы для малявання, фламастэры, фарбы, алоўкі, а нехта дапамог грашыма.

На дзіва, першымі выступілі музыкі з "Naka". Іх выступ працягваўся звыш 30 хвілін.

Перад пачаткам выступу салістка гурта распавяла пра няшчасны выпадак з 5-гадовай дзяўчынкай і пакінула скарбонку для матэрыялай папамогі ў лячэнні.

Вядоўца вечара па традыцыі распавядаў даваў у перапынках свой сольны канцэрт

Другі гурт пад назвай "4К" грае акустычны поп-рок. Цікава, што ролі саліста і бубнача — дзяўчына, а скрыпача — хлопец.

Наступны гурт пад творчай назвай "NatureMorte" граюць арт-рок музыку. Зноў жа — з салісткай-дзяўчынай.

"Кашлаты Box" чакалі аматары фолк-року, каб разбавіць поп-рок моцным гроўлінгам і скрымінгам.

На канцэрце прысутнічала не так шмат людзей, але з наведвальнікаў былі маленькія аматараў року

Каментаваць