Patryjoty 1200 100 2e1c7308a3a48a13db21bf292e831989ae0299303b01379966627b13afde24a1

«Народны альбом» пайшоў у народ (фота, відэа)

Чарговы «Спеўны сход з Сяргеем Доўгушавым» быў прысвечаны «Народнаму альбому», якому ў гэтым годзе спаўняецца 20 гадоў.

Некалькі сотняў чалавек сабраліся ўвечары 16 лютага ў галерэі tut.by, каб разам заспяваць песні з легендарнага альбому пад акампанемент жывых інструментаў.

Дапамагаць Сяржуку Доўгушаву — ініцыятару і вядоўцы «Сходу» прыйшлі і самі стваральнікі НА Лявон Вольскі і Міхал Анемпадыстаў.

Акрамя кампазіцый «Народнага альбому» Вольскі выканаў таксама іншыя песні, у тым ліку «Тры чарапахі», «Маё каханне».

Скончыўся канцэрт агульным спевам «Простыя словы».


Нагадаем, што ўжо праз тыдзень, 25 лютага, ў мінскім «Prime Hall» адбудзецца рэпрэзентацыя праекту «Народны альбом».


Прапануем вам таксама яшчэ некалькі відэа фрагментаў "Спеўнага сходу"


Каментаваць