Patryjoty 1200 100 2e1c7308a3a48a13db21bf292e831989ae0299303b01379966627b13afde24a1

Фотапраект «Нашы руіны»: Дзісна

Ці могуць упрыгожваць руіны нашы вёскі, мястэчкі, гарады? Могуць! У гэтым я ўпэўнены. Мы ў самым маленькім горадзе Беларусі, у Дзісне. Прадстаўляем чарговы аб’ект фотапраекта пра нашы беларускія руіны вядомага мастака і падарожніка Уладзіміра Цвіркі.

Здаецца і за мяжой бываем. Бачым, як там клапоцяцца пра свае руіны. Нават з іх, выгаду маюць, пад нешта прыстасоўваюць.


Па-гаспадарску палічыць — дык руйнаваць, зносіць, закопваць намнога даражэй чым закансерваваць.


Сапраўдныя гаспадары, усім вядома, куды пайшлі і па якім шляху. Адзінкі вярнуліся. Але сёння вакол ёсць і сэрцы, і галовы, і рукі.


Памятаеце, каб не знеслі нейкі касцёл ці царкву, што рабілі людзі? Браліся за рукі і станавіліся кругам вакол святыні.


Відаць, на двары той час, калі трэба брацца за рукі і станавіцца вакол тых адзінак, сведак нашага слаўнага мінулага, каб зберагчы іх.


Паціху нешта гарыць, руйнуецца, апранаецца ў сайдынг. Вось цікава, а ці ёсць узбуджаныя крымінальныя справы па такіх «справах», на такіх «гаспадароў»?


Захаваць! І толькі! Нашы нашчадкі, я ўпэўнены, будуць у гэтай справе намнога разумнейшымі за нас, будуць ГАСПАДАРАМІ!


Хацелася б, каб яны казалі пра нас: «..добрыя, у нас продкі былі. Бераглі і захоўвалі..». А як далей будзе — яны разбяруцца і лепей за нас.

 

Каментаваць