Naviband пра выхад у фінал: Мы радыя, што зрабілі столькі людзей шчаслівымі

"Нават не далі пахвалявацца", — смяюцца шчаслівыя Naviband, каментуючы свой "хуткі" выхад у фінал "Еўрабачання-2017".
Фота Еўрарадыё

Фота Еўрарадыё


Але, кажа Арцём, калі падумаць, што заўтрашні і паслязаўтрашні дзень для іх будуць такімі ж, як апошнія дзесяць, то становіцца не вельмі радасна.

Натуральна, што Naviband стаміліся. Але аптымізму не губляюць:

"Мы змаглі даказаць многім, што ў беларускай мове ёсць сіла. Хто б што ні казаў, мы рушым сваім шляхам, верым у яго, і ў нас атрымліваецца. Мы ні на што не разлічваем у фінале. Але гэтак жа выйдзем і будзем атрымліваць задавальненне".

 
Бацькі Ксюшы і Арцёма

Бацькі Ксюшы і Арцёма


Падчас прэс-канферэнцыі Ксюша і Арцём дзякуюць сваім бацькам, а таксама прыхільнікам, якія цягам "Еўрабачання" іх горача падтрымліваюць.

"Мы радыя, што зрабілі столькі людзей шчаслівымі",  — рэзюмуюць Naviband і кажуць, што пакуль яны "прайшлі ўсяго сто метраў, і наперадзе яшчэ пяцьдзесят".

Фінал "Еўрабачання-2017" пройдзе ў суботу, 13 мая. Беларусы выступяць пад нумарам тры.


euroradio.fm

Хочаце ведаць больш? Сачыце за нашымі публікацыямі ў Telegram і Facebook!

Каментаваць