NaviBand прадставіць новы альбом да Новага года

Фіналісты конкурсу «Еўрабачанне-2017» ужо зусім хутка прадставяць сваю новую працу — альбом «Адной дарогай».

«Мы вельмі натхніліся ўсімі падзеямі, якія адбыліся з намі за апошнія паўгода, гэта вялікая колькасць канцэртаў, паездак і, вядома, конкурс «Еўрабачанне», пасля якога мы адчулі вялікую падтрымку людзей з Беларусі і іншых краін. Большасць песень у альбоме напісаныя ў выніку невялікага творчага эксперыменту — адразу пасля Кіева мы ўсім гуртом з'ехалі на тыдзень у вёску, 300 км ад Мінска, дзе цалкам ізаляваліся ад знешняга свету, натхняліся прыродай, музіцыравалі. Так нарадзіўся новы альбом, які ўжо вельмі хочацца прадставіць людзям», — рассказваюць Ксюша і Арцём.


Канцэрт-прэзентацыя новага альбома адбудзецца 9 сакавіка ў сталічным клубе Prime Hall.


Каментаваць