Naviband прадставяць Беларусь на «Еўрабачанні» у Кіеве

На Еўрабачанне-2017 ад Беларусі паедзе Naviband. Трэцяя спроба музыкаў паехаць на міжнародны песенны конкурс, якую яны самі называлі апошняй, усё ж удалася.

Праўда, рашэнне гледачоў і журы зусім не супала. Гледачы назвалі пераможцамі гурт "PROвокация". Журы ж аддало перавагу менавіта Naviband, "PROвокации" ― 0 балаў. У выніку сумы балаў перамаглі  Naviband. Іх песня "Гісторыя майго жыцця" была адзіным цалкам беларускамоўным трэкам з 13-ці, што гучалі ў фінале.  

20 студзеня Naviband выдалі новы альбом, які атрымаў назву "Иллюминация". Кружэлку склалі восем трэкаў, у тым ліку і прадстаўленая раней "Колыбельная", запісаная сумесна з расійскім пісьменнікам Яўгенам Грышкаўцом.

62-і Міжнародны конкурс песні "Еўрабачанне-2017" сёлета будзе праходзіць ў Кіеве (Украіна) з 9 па 13 траўня.


Паводле Еўрарадыё

Хочаце ведаць больш? Сачыце за нашымі публікацыямі ў Telegram і Facebook!

Абмеркаванне:

  • Уладзімер Русаковіч
  • 2017-01-22 02:05:25
Іх выступ ужо на 7-м месцы сярод найбольш прагляданых відэа ў Беларусі на Ютубе, хоць гэтаму відэа толькі 24 гадзіны: "45 920" праглядаў, "534" упадабаньняў (NAVIBAND – Гісторыя майго жыцця // Еўрабачанне Беларусь, 20 студзеня 2017 г.; https://www.youtube.com/embed/XuI3RqTF4jQ?autoplay=1 ).

Каментаваць