Навіны нацыянальнага конкурсу праектаў #Паскарэнне.

20 снежня завяршыўся этап падачы заявак для ўдзелу ў нацыянальным інтэрактыўным конкурсе ў фармаце рэаліці-шоў #Паскарэнне. З 216 пададзеных заявак у другі этап конкурсу — этап рэалізацыі — атрымалася прайсці 109 праектам.
У другі этап конкурсу прайшлі ўсе праекты, якія адпавядаюць наступным крытэрам: вызначаны мэта, ідэя і рашэнне праекта, ёсць канкрэтныя этапы рэалізацыі, ацэнены неабходныя рэсурсы, сабрана не менш за 25 адзнак «Важна», праектная каманда складаецца з двух і больш чалавек, праект не праследуе палітычных мэтаў, пры рэалізацыі не будзе парушана заканадаўства.
 
Сярод праектаў, якія прайшлі ў другі этап, задумы з цалкам розных сфер: культура, экалогія, гарадское асяроддзе, тэхналогіі, спорт, дабрачыннасць, сям'я і дзеці. Усе гэтыя разнастайныя праекты аб'ядноўвае адно: шанцы на рэалізацыю любога праекта могуць значна ўзрасці, калі ў праекта з'явіцца ментар.
 
Ментар праекта — гэта свайго роду саветнік, які сочыць за развіццём праекта і дапамагае праектнай камандзе сваімі ведамі і досведам. У конкурсе праектаў #Паскарэнне з'явілася магчымасць прайсці экспрэс-курс па асновах ментарынга і паспрабаваць сябе ў ролі ментара для каманд-удзельнікаў праекта.

Курс бясплатны, праходзіць дыстанцыйна, у выглядзе email-рассылкі з урокамі і дамашнімі заданнямі. Ён складаецца з 15 урокаў. Пяць першых распавядаюць пра асаблівасці працы ментара, пра месца ментарэнга (настаўніцтва) сярод кансультацыйных прафесій і пра тое, якая кампетэнтнасць вам спатрэбіцца, каб паспяхова навучаць сваіх падапечных. Другая частка — з 10 урокаў — трэніруе базавыя навыкі, неабходныя ментару для працы. Гэтыя навыкі дапамагаюць усталёўваць кантакт з вучнямі, ствараць атмасферу ўзаемнага даверу і падтрымліваць матывацыю і працаздольнасць вучняў падчас працы.
 
Для таго, каб прыняць удзел, неабходна дамовіцца з любым з праектаў конкурсу #Паскарэння аб тым, што вы будзеце суправаджаць яго ў ролі ментара па нейкай тэме (тэмы могуць быць як спецыялізаванымі — маркетынг, SMM і т.п. — так і генеральнымі: пабудова бізнесу, кіраванне праектам і т.п.). Пасля чаго паведаміць пра гэта арганізатарам конкурсу. Арганізатары вышлюць вам спасылку на форму падпіскі на курс.
 
Тыя ўдзельнікі, хто дойдзе да канца курсу, выканае ўсе заданні і дапрацуе са сваёй камандай да завяршэння конкурсу, незалежна ад вынікаў атрымаюць магчымасць прайсці супервізію сваёй працы ў яго аўтара.
 
Пераможцаў конкурсу #Паскарэнне чакае прызавы фонд у памеры 10 000 рублёў, а таксама спецыяльныя падарункі ад партнёраў конкурсу. У намінацыі velcom «Камфорт» удзельнікаў чакае падарунак — сучасны смартфон з падлучаным аднайменным тарыфным планам. Кампанія Gurtam падорыць пераможцу намінацыі «Праект будучыні» модны і карысны гаджэт — смарт-гадзіннік.


Паводле прэс-рэліза


Хочаце ведаць больш? Сачыце за нашымі публікацыямі ў Telegram і Facebook!

Каментаваць