Названыя пераможцы літаратурнага конкурса "Экслібрыс"

Журы конкурса для маладых літаратараў “Экслібрыс, абвешчанага ГА “Саюз беларускіх пісьменнікаў, падвяло вынікі. Пераможцаў конкурса ― пяць, фіналістаў (разам з пераможцамі) ― дваццаць. Яшчэ 15 удзельнікаў атрымаюць заахвочвальныя дыпломы і, як і фіналісты, магчымасць навучання ў Школе для маладых пісьменнікаў пры СБП.

Узнагароджанне па рэзультатах конкурса адбудзецца ў сярэдзіне чэрвеня.  З усімі ўдзельнікамі конкурса, адзначанымі журы (гл. спіс ніжэй), аргкамітэт звяжацца асабіста па тых кантактах, якія яны пакінулі.

Нагадаем, што ў журы конкурса ўвайшлі: Эдуард Акулін, Ірына Багдановіч, Аксана Данільчык, Віктар Жыбуль, Алесь Пашкевіч, Барыс Пятровіч, Людміла Рублеўская, Міхась Скобла, Андрэй Хадановіч.

Такім чынам, выбар шаноўнага журы наступны (пералік прозвішчаў падаецца ў алфавітным парадку):
 
Пераможцы:

Алеся Башарымава (пераклад)

Алесь Замкоўскі (вершы)

Антон Рудак (вершы)

Вера Стромава (проза)

Ганна Янкута (пераклад)

Фіналісты:

Алена Беланожка (проза, вершы)

Андрэй Вылінскі (пераклад)

Наста Грышчук (вершы)

Аляксандра Дварэцкая (проза)

Алесь Емяльянаў (вершы)

Сяргей Календа (проза)

Сяржук Камель (вершы)

Павел Капанскі (проза)

Андрэй Касцюкевіч (пераклад)

Віктар Мельнікаў (вершы)

Павел Надольскі (вершы)

Аня Рудак (вершы)

Антось Уласенка (проза)

Алена Хрышчановіч (вершы)

Алесь Яшчанка (проза, вершы, пераклад)
 
Заахвочвальны дыплом:

Раман Абрамчук (вершы)

Аляксандр Апон (проза)

Зміцер Баяровіч (проза, вершы)

Сяргей Белаяр (проза)

Наталля Бойка (пераклад)

Валярына (вершы)

Марына Варабей (вершы)

Дар’я Вашкевіч (проза, пераклад)

Сандра Вецер (вершы)

Ганна Воранава (вершы)

Ганна Гараніна (вершы, пераклад)

Марыя Лапо (проза)

Дар’я Латышава (вершы)

Воля Чайкоўская (вершы)

Наталля Ярмольчык (проза)

Віншуем усіх!
 
Конкурс "Экслібрыс" прысвечаны класікам беларускай літаратуры, юбілеі якіх адзначаюць сёлета: Паўлюку Багрыму, Якубу Коласу, Янку Купалу, Алесю Гаруну, Цішку Гартнаму, Максіму Танку, Янку Брылю і Міхасю Стральцову.

Па выніках літаратурнага конкурса  будзе праведзена вечарына ўзнагароджвання пераможцаў. Творы фіналістаў будуць надрукаваныя ў часопісе “Дзеяслоў і газеце “Літаратурная Беларусь, іх аўтары атрымаюць магчымасць наведаць літаратурныя майстар-класы, якія правядуць вядомыя беларускія пісьменнікі. Па сканчэнні конкурса пры СБП пачне працаваць Школа маладых літаратараў.
 
Прэсавая служба СБП

Каментаваць