Patryjoty 1200 100 2e1c7308a3a48a13db21bf292e831989ae0299303b01379966627b13afde24a1

Названы пераможца сёлетняга фестывалю «Басовішча»

Пераможцам фестывалю маладой беларускай музыкі, які праходзіў у Гарадку (Польшча) названы мінскі арт-рок-гурт Teleport. У конкурсе ён абышоў гурты BarRokka, Leibonik і SnopSnoǔ.


Teleport быў заснаваны ў 2012 годзе. У 2015 годзе гурт выдаў дэбютны альбом «Маўкліва» з песнямі на беларускай і англійскай мовах, над якім працаваў паўтара года. Музыкі натхняліся песнямі The Beatles, Гары Нілсана, Queen і The Beach Boys. Эксперты ацанілі плытку ў 6,75 бала з 10, адзначыўшы смеласць і наватарства, разнастайнасць і складанасць музыкі, але таксама яе халоднасць і аддаленасць. Майстэрынгам кружэлкі займаўся брытанскі гукарэжысёр Стыў Кітч.

Гурт быў названы «Дэбютам года» на прэміі «Даём рады-2015», называўся ў топе замежных экспертаў прэміі Experty.by, быў у шорт-лістце прэміі «Героі года — 2015» і намінаваўся на «Дэбют году» ў прэміі Rock Profi.

У 2016 годзе гурт змяніў склад. На сёння лідарам яго выступае Яўген Цярэнцьеў. Ён як сольны выканаўца ў 2015 годзе ўвайшоў у тройку прызёраў конкурсу «Заспяваў 2.0». У абноўленым складзе гурт узяў удзел у шоўкейс-фестывалях у Таліне, Вільні і Гамбургу.


Больш фота з фестывалю «Басовішча» глядзіце тут


Наша Ніва



Абмеркаванне:

  • Marnatrauny
  • 2017-07-17 14:38:03
Толькі гэта ня "Наша Ніва", а "Радыё Свабода" https://www.svaboda.org/a/28620312.html
І наогул, спаслацца можна на трансьляцыю "Радыё Рацыя" :)

Каментаваць