Нечаканыя вынікі матчаў Францыя — Італія; Германія — Латвія

Італьянскія хакеісты нечакана для шматлікіх заўзятараў, каментатараў і букмекераў перамаглі каманду Францыі з лікам 2:1. А вось каманда Латвіі пасля перамогі над аднымі з фаварытаў — фінамі — пацярпела паразу ад хакеістаў Германіі з лікам 2:3.



Фота Reuters via TUT.BY


Пасля безвыніковага першага перыяда падапечныя Тома Пакела спачатку адыгрылі ў французаў шайбу (на 31-й хвіліне Ларан Мінье адкрыў лік матчу) у другім перыядзе. А пасля, ужо ў трэцім перыядзе італьянцы не толькі з годнасцю вытрымалі ціск французаў, але і за 58 секунд да канца матча Маркус Гандэр змог перайграць Крыстэбля Юэ і забіў пераможную шайбу.

Што тычыцца гульні Германія — Латвія, то пасля роўных па ліку двух перышх перыядаў, немцы забілі рашаючы гол у трэцім, які латышы так і не змаглі адыграць.Трэба адзначыць, што з-за траўмы ў матчы не прымаў удзел нападаючы зборнай Латвіі Юрыс Шталс.

Каментаваць