Ноч музеяў у Якуба Коласа

Прапануем Вашай увазе праграму "Ночы Музеяў 2013" у Дзяржаўным літаратурна-мемарыяльным музеі Якуба Коласа, якая адбудзецца 18 мая (субота).



Дзяржаўны літаратурна-мемарыяльны музей Якуба Коласа


11.00-13.00, гасцёўня дома Коласа:


Праграма для дзяцей і падлеткаў, прымеркаваная да 130-годдзя з дня нараджэння беларускага дзіцячага пісьменніка Янкі Маўра.



• 11.00 Інтэрактыўная літаратурная гульня “Таямніцы дома песняра”.


Напярэдадні юбілею класіка беларускай літаратуры супрацоўнікі музея падрыхтавалі цікавую віктарыну, падчас якой удзельнікі будуць мець магчымасць пазнаёміцца з невядомымі старонкамі з жыцця Янкі Маўра і весела правесці час на музейнай экспазіцыі.

 

• 12.00 Сустрэча з нашчадкамі Янкі Маўра і Якуба Коласа з традыцыйнага музейнага цыкла “Нашчадкі славутых людзей”.


Як вядома, Якуб Колас і Янка Маўр былі сватамі: сын Коласа Міхась Міцкевіч ажаніўся з дачкой Янкі Маўра Наталляй. Нашчадкі двух славутых літаратурных сем’яў падзеляцца ўспамінамі пра сваіх знакамітых продкаў. Упершыню, спецыяльна да сустрэчы, будзе падрыхтавана адмысловая выстаўка з асабістага архіва сям’і Янкі Маўра і фондаў Дзяржаўнага літаратурна-мемарыяльнага музея Якуба Коласа, у экспазіцыі якой будуць прадстаўлены рукапісы твораў, уласныя рэчы пісьменнікаў.
 

• Рэтра-кінапаказ мастацкага фільма “Неадкрытыя астравы” (1974, рэж. Л. Мартынюк), знятага паводле аповесці пісьменніка Янкі Маўра “Палескія рабінзоны”. 



18.00-20.00, мемарыяльная сядзіба музея:

Літаратурна-мастацкая праграма да 90-годдзя першага выдання паэмы “Новая зямля”Якуба Коласа.


• На працягу дня на музейнай сядзібе можна будзе асабіста пазнаёміцца з гаспадарамі папулярных у турыстаў агра-сядзіб Мінскай вобласці і замовіць цудоўны адпачынак у летні час на прыродзе. 
 

• У гэты ж час на музейнай сядзібе можна будзе паслухаць беларускія народныя песні, паўдзельнічаць у традыцыйных гульнях і майстар-класах па беларускіх рамёствах разам з удзельнікамі “Студэнцкага этнаграфічнага таварыства” і гуртам “Горынь” .

Юр'еўскі карагод, веснавыя і юраўскія песні, гульні, а таксама майстар-класы па пляценню паяскоў, вырабу лялек , прадзенню, выцінанцы.

• Выстаўка-кірмаш народных рамёстваў пад адкрытым небам “Горад майстроў” (сумесна з Беларускім саюзам майстроў народнай творчасці): дэманстрацыя работ рамеснікаў Міншчыны, майстар-класы па ганчарнай справе, саломапляценню і лозапляценню, ткацтву і інш. 

• 18.00 Спецыяльныя госці “Горада майстроў” - барды Раман Яраш, Андрэй Касцень, Віктар Сямашка.

У якасці музычных інструментаў барды выкарыстоўваюць гітары, драбук, дудкі, кларнет, акарына, дрэва-дажджу, званкі і іншыя.
 

19.00-23.00, вялікая гасцёўня Дома Коласа:


19.00 Прыхільнікам класічнай музыкі Сярэднявечча прапануецца канцэрт “Шэдэўры еўрапейскага барока” ансамбля “Камерныя салісты Мінска” пад кіраўніцтвам Дзмітрыя Зубава.


Ансамбль «Камерныя салісты Мінска» — адзіны ў Беларусі калектыў, які спецыялізуецца на выкананні музыкі эпохі барока і ранняй класікі ў гістарычна арыентаванай манеры, быў створаны ў 2001 годзе пецярбургскім дырыжорам і клавесіяністам Дзмітрыем Зубавым. Амплітуда рэпертуарнай дзейнасці ансамбля вельмі шырокая: ад невялікіх па складзе камерна-інструментальных твораў да такіх грандыёзных твораў як «Страсці па Мацвею» Іагана Себасцьяна Баха або «Membra Jesu nostri» Дзітрыха Букстэхудэ.
 

Праграма да 100-годдзя шлюбу Якуба Коласа (Канстанціна Міцкевіча) і Марыі Дзмітрыеўны Каменскай.


19.00 Сустрэча сямейных пар, рэгістрацыя, фотасесія ў інтэр’ерах, запіс пажаданняў пяром Коласа.
 

Рэканструкцыя часткі вясельнага абраду “Провады нявесты”.
 

19.30 Мадэльны паказ ад дзіцячай подыум-студыі “Мадэмуазэль Адры”
Мадэльны паказ ад мадэльнай школы “KIDs-подыум”.



20.00 Інтэрактыўна-гульнёвая праграма“Ты — песня натхнення…”
 

У кожнай сямейнай пары ў гэты дзень будзе ўнікальная магчымасць паўдзельнічаць у бяспройгрышнай латарэі, галоўным прызам якой будзе тур выхаднога дня ў аграсядзібу “У дубочка”, пачаставацца вясельным караваем і атрымаць на памяць ганаровае пвсведчанне


21.00 Шоу прафесара Вуаля.


Шоу-праграма з хімічнымі эксперыментамі, арыгінальныя конкурсы і сурпрызы нікога не пакінуць абыякавым.


21.30  Выступ моладзевага джазавага гурта 
23.00  Выступ гурта “Re1ikt”
 

Сардэчна запрашаем!

Адрас музея: г. Мінск, вул. Акадэмічная, 5
Даведкі па тэлефонах: 284-17-02, 284-05-55

Каментаваць