Ноч музеяў слонімцы прысвяцілі мастакам (фота)

Да акцыі “Ноч музееў” 18 траўня далучыўся Слонімскі краязнаўчы музей імя Язэпа Стаброўскага. Свята пачалося ў 19 гадзін на пляцоўцы каля музея ў самым цэнтры Слоніма.



Свята пачалося ў 19 гадзін на пляцоўцы каля музея ў самым цэнтры Слоніма


Надвор’е стаяла вельмі цёплае, таму слонімцаў сабралася некалькі соцень. Усіх прысутных весялілі выступленнямі мясцовыя артысты, якія спявалі песні і танцавалі.

А потым свята перайшло ў выставачную залу музея, дзе прысутныя ўпершыню пазнаёміліся з філасофскімі творамі слонімскага мастака-аніматара Андрэя Сідарава, які цяпер працуе на студыі “Млын” у Санкт-Пецярбургу.

Фотакарэспандэнт Віталь Гіль, які свой творчы шлях пачынаў фотакарэспандэнтам у “Газеце Слонімскай”, разгарнуў сваю арыгінальную фотавыставу, прысвечаную сённяшняму дню.

Мясцовы фотамастак Уладзімір Янушэвіч запрасіў слонімцаў на ўласную арыгінальную фотавыставу, на якой прыгожа адлюстраваны імгненні беларускага вяселля.  

Фота аўтара

Каментаваць