Новае жыццё фальклору

Пачаўся другі этап міжнароднага Падляшска-Палескага фестывалю “Там по маёвуй росі. У гэтыя выходныя фальклорныя творы пачулі госці і жыхары Плёсак, Кнарозаў, Зубава і Кожына.



Пачаўся другі этап міжнароднага Падляшска-Палескага фестывалю “Там по маёвуй росі. У гэтыя выходныя фальклорныя творы пачулі госці і жыхары Плёсак, Кнарозаў, Зубава і Кожына.

Прагучалі традыцыйныя песні абодвух беларускіх рэгіёнаў, і прайшлі карагоды вуліцамі гэтых падбельскіх вёсак. Песні, якія паходзяць з залітай Семяноўскім возерам вёскі Лука, праспявала група “Абба з Беластока. Дзеці з калектыву “Жэўжыкі з Бельска Падляшскага прэзентавалі абрадавы спектакль пра сеянне льну. Гэтым разам жыхарам Падляшша заспявалі фальклорныя групы з Кобрыншчыны, між іншым з Магдаліна, Вярхлеса і Навасёлак.

Як адзначыла Іна Сахарчук з калектыву з Каменя Шляхецкага, на фестываль група прывязла песні і абрады, звязаныя з вясною.

- Мы аднаўляем абрадавы фальклор, які існаваў некалі ў нас на Кобрыншчыне. І не толькі вяртаем яго на сцэну, але аднаўляем яго ў побыце, вяртаючы яму другое жыцця ў сучаснасці. Гэта і абрады, якія ідуць падчас Юр’я, і вясновыя абрады, напрыклад, гуканне вясны, і купальскія абрады, і жніўныя, напрыклад, дажынкі, зажынкі. Вось усё тое, што ёсць.

Гэта ўжо дзявяты фальклорны фестываль “Там по маёвуй росі. Штогод жыхарам Падляшша прэзентуюцца калектывы з розных рэгіёнаў Палесся. Сёлета песні і абрады звязаны з вясною, святам Юр’я і вяселлем. Іх выконваюць фальклорныя групы з Кобрыншчыны. А сёння ў Бельску Падляшскім ў межах фестывалю прагучыць музыка Вялікага княства Літоўскага ў выкананні калектываў Aqua Profundia i Historion з Мінска. На плошчы пры ратушы пройдзе кірмаш. Госцей чакаюць прыезд з Кнышына ў Бельск караля Жыгімонта Аўгуста і надання прывілеяў рамесніцкім цэхам. Урачыстае адкрыццё кірмашу ў 13.30.

Лукаш Леанюк, Радыё Рацыя.

Каментаваць