Новы сезон конкурсу «Заспявай» адкрыты (фотарэпартаж)

Традыцыйна з пачаткам лета ў дворыку мінскай кавярні «Chill Out», што на плошчы Свабоды, праходзяць канцэрты ў межах праекта «Заспявай». Трэці сезон конкурса спеўнай паэзіі распачаўся 10 чэрвеня выступам трыа Мікіты Найдзёнава, Дзмітрыя Нікановіча і Вольгі Сацюк, і гуртамі «DeltaWaves» і «Тутэйшыя». Спецыяльны госць пазаконкурснай праграмы — Паліна Рэспубліка.

Трыа Мікіты Найдзёнава, Дзмітрыя Нікановіча і Вольгі Сацюк заснаванае адмыслова для конкурсу «Заспявай 3.0», прэтэндуе на перамогу ў намінацыі «Замежны кавер». Малады музыка і паэт Мікіта Найдзёнаў пераклаў на беларускую мову песню Эраса Рамазоці, сам сыграў на гітары, а вакальныя партыі выканалі яго сябры — Дзмітрый Нікановіч і Вольга Сацюк. Дзяўчына ў 2003 годзе прадстаўляла нашу краіну на дзіцячым «Еўрабачанні».

Трыа Найдзёнаў, Нікановіч, Сацюк

Трыа Найдзёнаў, Нікановіч, Сацюк

Дуэт «DeltaWaves» — фіналісты ў намінацыі «Замежны пераклад». Хлопцы граюць «альт-інды-блюз рок» ды выканалі падчас свайго сэту зусім свежыя песні і конкурсную «So far». На творчасць дуэта паўплывалі «Depeche Mode», «Pink Floyd» і «Radiohead».

Дуэт "DeltaWaves" 

Дуэт "DeltaWaves" 

Гурт «Тутэйшыя» прэтэндуе на перамогу ў намінацыі «Беларускі кавер». Для летняга канцэрту гурт падрыхтаваў акустычны сэт аўтарскіх песень. Музыкі выконваюць свае песні па-беларуску ў стылях кантры, фольк, поп-рок. Прагучала і конкурсная кампазіцыя «Чырвоны дыск сонца» — пераклад песні гурта «Без билета».

Гурт "Тутэйшыя"

Гурт "Тутэйшыя"

Наступны канцэрт у межах «Заспавяй 3.0» пройдзе 24 чэрвеня пры ўдзеле гуртоў «Nizkiz» і «SnopSnoǔ», а таксама Станіслава Чахоўскага і Яўгена Барышнікава.



Каментаваць