Новы фармат у новым месцы: “Прывіды тэатра” ажылі ў “Верандзе”

У Гродна ў кавярні “Веранда” на беразе Нёмана адкрылася фотавыстава — вынік сумеснай працы фатографа Сяргея Марозава, дызайнеркі Бажэны Машнінай і стылісткі Антаніны Калагрыў.



Калі я ішла на вернісаж, то думала, што ў горадзе больш-менш часта адбываюцца прэзентацыі ды выставы, таму наўрад ці гэтая будзе нечым ад адрознівацца. Хіба толькі месцам правядзення. Хоць кафэ “Веранда” і стала за кароткі час папулярным, але знаходзіцца яно далекавата ад цэнтра і выбар месца для фотавыставы спачатку здзівіў. Як потым аказалася, гэтае кафе ў напрамку правядзення падобных мерапрыемстваў мае вялікія перспектывы.

 

Стыльнае памяшканне проста ідэальна падыходзіць для розных івэнтаў.

 

Призраки театра Веранда Сергей Морозов Божена Машнина

Першае такое мерапрыемства – фотавыстава “Прывіды тэатра” — сабрала вельмі шмат людзей.

 

— Ідэя прыйшла нечакана — калі я рабіла адной са сваіх кліентак фрызуру. Дзяўчына прыгожая, але прыгажосць яе незвычайная і нестандартная. Я падумала, што было б вельмі цікава сфатаграфаваць яе ў нейкім незвычайным вобразе. Падумала і прапанавала Сяргею. Мы хутка зрабілі фотасесію. Атрымалася так добра, душэўна і цёпла, што мы вырашылі сабрацца яшчэ раз. Усяго над праектам мы працавалі паўгода. Яго вынікі вы можаце ўбачыць на сценах кавярні, — адкрываючы выставу распавяла Бажэна Машніна.

 

Усяго на суд гледачоў прадставілі трохі больш за 20 работ. Гэта фантазійныя працы — цікавыя макіяж і строі. Усё зроблена ў адным стылі.

 

Призраки театра Веранда Сергей Морозов Божена Машнина

 

Призраки театра Веранда Сергей Морозов Божена Машнина

Здаецца, што гэтыя фотаздымкі з нейкіх тэатральных пастановак, якія ўжо даўно не ідуць у тэатры. Быццам гэтыя карціны знайшлі недзе на гары, садзьмулі пыл і вырашылі паказаць гарадзенцам. Але насамрэч гэта вынік руплівай і доўгай працы.

 

Призраки театра Веранда Сергей Морозов Божена Машнина

 

Призраки театра Веранда Сергей Морозов Божена Машнина

Само ж адкрыццё выставы было, калі так можна сказаць, на еўрапейскім узроўні.

 

— Больш бы такіх мерапрыемстваў, — казалі прысутныя. Сапраўды, можа менавіта такі фармат івэнтаў — няспешных, з добрай музыкай і добрай ідэяй — зможа ажывіць культурнае жыццё горада.

 

Призраки театра Веранда Сергей Морозов Божена Машнина

 

Призраки театра Веранда Сергей Морозов Божена Машнина

Арганізатары пастараліся, каб прысутным было цікава. За музыку адказваў DJ Модно, за каверы — Дар’я Шульгіна, а  вяла мерапрыемства радыёвядучая — Улляна Шыбко. Акрамя ўласна фотавыставы, прысутным было прадстаўлена фаершоў, а  таксама  Body Art Performance, дзе кожны з прысутных мог размаляваць целы танцуючых дзяўчын. А вось некаторыя з фотаздымкаў можна было набыць на аукцыёне, грошы з якога пайшлі на патрэбы Гарадзенскага дзіцячага хоспіса.

 

Призраки театра Веранда Сергей Морозов Божена Машнина

 

Призраки театра Веранда Сергей Морозов Божена Машнина

Былі на адкрыцці і мадэлі, якія прымалі ўдзел у праекце. Пры тым, былі яны тут у тых самых вобразах. Прысутныя з задавальненнем фатаграфаваліся з жывымі тэатральнымі прывідамі, якія нібы сышлі з фотаздымкаў.

 

Призраки театра Веранда Сергей Морозов Божена Машнина

“Твой стыль” 

Фота Вольгі Мілавай

 

Каментаваць