Новы фільм Квенціна Таранціна: стала вядомай дата выхаду “Мярзотнай васьмёркі”

Стала вядома дата выхаду новага фільма вядомага амерыканскага рэжысёра Квенціна Таранціна “Мярзотная васьмёрка” (“The H8Ful eight”), які з’явіцца ў кінатэатрах у снежні 2015.



У  лістападзе 2013 года Таранціна паведаміў, што збіраецца працаваць з новым фільмам у жанры вестэрна. Як сцвярджае рэжысер, новы вестэрн не будзе падобны да “Django Unchained” (“Джанга вольны”). У студзені 2014 года стала вядома, што фільм будзе звацца “Мярзотная васьмёрка” (“The hatefull eight”). Рабіць кіно пачалі хутчэй за ўсе летам 2014.

Сярод актораў як “старая гвардыя” Таранціна, так і новыя акторы: Сэмюэл Л. Джэксан, Курт Расэл, Эмбер Тэмблін, Джэймс Паркс, Уолтан Гогінс, Зоі Бэл, Цім Рот, Джэніфер Джэйсан Лі, Брус Дэрн, Майкл Мэдсан, Дэм’ян Бішыр.

Сенсацыяй стала згода кампазітара Эніа Марыконэ зрабіць музыкальную афарбоўку фільма. Раней Марыконэ адмаўляўся ад супрацоўніцтва з Таранціна пасля выхаду фільма “Django Unchained” .

Дзеянне фільма разгортваецца ў зімнім Ваёмінгу праз некалькі гадоў пасля Грамадзянскай вайны ў ЗША. Сюжэт будуецца на супрацьстаянні паміж рознымі героямі, якія вымушаныя схавацца ад буры ў невялікай галантэрэйнай краме. Сярод іх — двое  паляўнічых за галовамі, дэзерцір-канфедэрат, жанчына — злачынца, мексіканец і іншае, не менш каларытнае грамадскае “смецце”.

Каментаваць