Новы мастацкі курс для дзетак «У сярэдзіне карціны»

З 4 кастрычніка Дзіцячыя Творчыя Майстэрні Галерэі сучаснага мастацва «Ў» пачынаюць свой восеньскі курс «У сярэдзіне карціны» пад кіраўніцтвам мастацтвазнаўцы Сафіі Садоўскай, дзе дзетак будзе чакаць пагружэнне ў свет слынных палотнаў.



Што адбываецца там, у сярэдзіне вядомых карцін? Адкуль узяў і дзе пакінуў Эндзі Ўорхал трыццаць дзве бляшанкі супа «Кэмпбэл»? Аб чым размаўляць папугай і русалка на палатне Маціса? Якую музыку граюць музыкі на карціне Пікаса? Мы зробім прагулку па таямнічай вуліцы дэ Кірыко і паспрабуем даслаць адтуль паштоўку ў наш свет. А потым патаньчым разам з чалавечкамі Кіта Гарынга. Кожны занятак мы абіраем адну вядомую карціну і разглядаем яе звонку і знутры. А потым, як і заўжды, самі стварым свае маленькія (або вялікія) шэдэўры. Заняткі курсу вядзе мастацтвазнаўца Сафія Садоўская.

ДАВЕДКА:

Сафія Садоўская. Скончыла Маскоўскі дзяржаўны ўніверсітэт (Расія), прайшла практыку ў Музеі выяўленчых мастацтвах імя Пушкіна (Масква, Расія), працавала ў Нацыяльных Мастацкім Музеі Рэспублікі Беларусь, тамсама была вядучай дзіцячых экскурскій у межах вылікага выставачнага пректа Zabor. Суарганізартарка і куратарка «Дзіцячых творчых майстэрняў», прайшла анлайн-курс па інтэрактыўным навучанні мастацтву дзетак і дарослых (музей «МОМА», Нью-Ёрк, ЗША).
 

«Дзіцячыя творчыя майстэрні» — праект Галерэі «Ў», створаны для дзетак ад 7 да 12 гадоў, асноўная задача якога — раскрыццё творчага патэнцыялу і развіццё вобразнага мыслення ў дзяцей праз навучанне розным мастацкім тэхнікам, знаёмства з гісторыяй мастацтваў, а таксама з сапраўднымі мастакамі, мастацтвазнаўцамі,  дызайнерамі, пісьменнікамі, паэтамі і музыкамі.

Удзельнікі і стваральнікі праекту падзяліліся сваімі уражаннямі адмыслова для “НЧ”:
 

Вольга Мжэльская кіраўніца праекту Дзіцячых творчых майстэрняў пра адметнасці праекта:

— Гэта праект, які складаецца як з асобных творчых курсаў, так і дзіцячых фестываляў, якія праходзяць у галерэі “Ў” на Каляды і перад летнімі вакацыямі. «Дзіцячыя творчыя майстэрні» існуюць 4 гады. За гэты час было створана пяць паўнавартасных курсаў для дзетак і восем тэматычных фестываляў. Мы не навучаем дзяцей класічнай жывапісу. Для нас важна, каб дзеці раслі са свабодным мысленнем, маглі самі для сябе вызначаць што ім падабаецца ў сучасным мастацтве, а што — не падабаецца, і чаму. Каб дзеткі фармавалі сваё стаўленне да мастацтва. Таму кожны занятак складаецца з дзвюх частак. Спярша мастацтвазнаўца Сафія Садоўская распавядае пра пэўнага мастака або кірунак ў жывапісн ў зручнай для ўспрымання дзіцем форме. А потым у другой частцы занятку дзеці спрабуюць розныя мастацкія тэхнікі самі. У выніку многія, у тым ліку і бацькі, даведаюцца і адкрываюць новае пра сучаснае мастацтва для саміх жа сябе.

Сафія Садоўская, мастацтвазнаўства, выкладчык курсаў пра спецыфіку заняткаў:

— Мэта гэтага курса — навучыць дзяцей глядзець карціны, менавіта глядзець, а не праглядаць, прабягаючы міма на шляху ў музейны буфет. Мы будзем шукаць гісторыі ўнутры карцін, будзем разважаць пра тое, што магло натхніць мастака на стварэнне твора і яшчэ задаваць сабе шмат-шмат пытанняў. Гэта, па сутнасці, фармуе культуру мыслення, калі глядач здольны задаваць сабе пытанні, а не толькі рабіць меркаванні ў стылі "так і я магу намаляваць".  Пры дапамозе размоў, адкрытых пытанняў, практыкаванняў мы будзем будаваць асабісты кантакт з карцінай.

На якой мове адбываюцца заняткі?

Заняткі адбываюцца па-руску. Выкладчыца курсу спадарыня Садоўская адзначае: “Сам курс будзе на рускай мове, калі гэта не спыніць беларускамоўных дзетак — мы чакаем усіх”.

Каментаваць