Новыя рэкорды мастацкіх аукцыёнаў

Рэкорд па даходнасці паставіла палатно Пабла Пікаса “Алжырскія жанчыны”, а дакладней апошняя, 15 карціна з аднайменнай серыі, якую мастак скончыў у 1955 годзе.



У ёй жывапісец ва ўласцівай яму кубістычнай манеры абыграў сюжэт палатна класіка французскага мастацтва ХІХ ст. Эжэна Дэлакруа. Набытая ў самога Пікаса ў 1956-м сям’ёй амерыканскіх калекцыянераў Ганс і затым прададзеная ў Лондан за 31 млн. долараў, работа была выстаўлена ў мінулы панядзелак 11 мая на ню-ёркскім аукцыёне Christie’s за 100 млн. Але канчатковая сума, якую выклаў за яе ананімны пакупнік, склала 179 млн. 365 тыс. долараў. З моманту папярэдняга продажу 18 год таму ў Лондане шэдэўр падаражэў на 147 млн. і паставіў рэкорд кошту за ўвесь час існавання аукцыённага гандлю творамі мастацтва. Нагадаем, мінулы належаў трыпціху Фрэнсіса Бэкана “Тры накіды да партрэта Люсьена Фрэйда”, прададзенаму за 142,4 млн. у 2013 годзе.
 
 
Адначасова заўчора быў пераўзыдзены рэкорд кошту і для скульптурных кампазіцый. Зараз ён замацаваўся за працай швейцарца Альберта Джакамеці “Чалавек, які ўказвае пальцам” — 141,285 млн.
 
 
Самы дарагі лот, набыты беларускімі калекцыянерамі, а менавіта “Белгазпрамбанкам” – палатно “Ева” Хаіма Суціна, — каштаваў у 2013 годзе 1,8 млн. долараў.

Абмеркаванне:

  • Елена М.
  • 2015-05-13 14:53:58
Я бы и даром её не взяла: это не искусство, это мода на искривлённое сознание и "лэйблы"!
  • Аляксей Хадыка
  • 2015-05-13 15:52:34
Так-так. Некаторыя ўвогуле лічаць гэта дэгенератыўным мастацтвам. І спрабуюць гэта давесці рашучымі дзеяннямі, то на Захадзе ад нас, то на Ўсходзе.
  • Аляксей Хадыка
  • 2015-05-13 16:02:59
Тым, хто прытрымліваецца адрознай ад Елены М. думкі, раю прыгадаць, што адбывалася паміж Францыяй і Алжырам у 1950-я. І ці выпадкова Камю напісаў "Чуму" ў 1947, а дзеянне таксама
размесціў ў Алжыры? І ў цэлым, вельмі прашу не выкрываць сваю бездапаможнасць на сайце "НЧ", гэта рэсурс для адукаваных людзей. Дзякуй.

Каментаваць