Нудныя гульні з фатумам

На беларускіх экранах з’явілася пятая частка змагання падлеткаў са смерцю. «Пункт прызначэння 5» у стэрэавымярэнні.

Дзесяць гадоў таму з’явілася карціна «Пункт прызначэння», якая ўдала злучыла фільмы катастрофаў, містыку і падлеткавыя хорары. Герой стужкі прадчуваў катастрофу на самалёце, панікаваў і выратоўваўся з асобнымі сябрамі. Але падлеткі заставаліся ў спісе смерці. Кірпатая не аддавала сваю здабычу так — і выкошвала людзей па спісе.

З серыі ў серыю гісторыя паўтаралася: спачатку была катастрофа самалёта, потым дадалася аўтааварыя, меліся маляўнічыя смерці ў парку атракцыёнаў — і розныя варыяцыі злавеснага спісу. (У сённяшняй карціне — абвал мосту). Фільмы ўпарта палохалі гледачоў няспраўнымі электрапрыборамі, падвешанымі шматтоннымі плітамі і казалі — непераканаўча — пра часовасць жыцця.

Надалей стужкі засяродзіліся на атракцыёнах смерці, дзеля чаго быў нават засвоены фармат 3D.

У параўнанні з апошнімі выпускамі адчуваецца спроба надаць хоць нейкія псіхалагічныя абгрунтаванні паводзінам персанажаў. Маюцца намёкі на гумар (чорны). Героі карціны носяць прозвішчы акцёраў і рэжысёраў страшнага кіно. А дзеля большай пераканаўчасці ў стужку зноў уведзены акцёр Тоні Тод, які, як і ў першых частках, сыграў патолагаанатама-філосафа. Усё гэта не зрабіла карціну мастацкай з’явай, але «смяротных» атракцыёнаў хопіць яшчэ на колькі частак.

Каментаваць