Patryjoty 1200 100 2e1c7308a3a48a13db21bf292e831989ae0299303b01379966627b13afde24a1

«Океан Эльзи» выступіць з канцэртамі ў гарадах Беларусі ў межах сусветнага тура

Стала вядома, што акрамя Мінска гурт «Океан Эльзи» ўключыщ ў гастрольны графік яшчэ пяць гарадоў Беларусі: Брэст, Гомель, Гродна, Віцебск, Магілёў. У снежні музыкі выступяць на лядовых арэнах абласных цэнтраў.


У 2016 годзе гурт выпусціў дзявяты студыйны альбом «Без між».

Святаслаў Вакарчук: «Альбом «Без між» можна назваць эклектычным як з музычнага пункту гледжання, так і з лірычнай, тэкставай. У яго ўвайшлі рамантычныя кампазіцыі, заснаваныя на любоўнай лірыцы, і некалькі песень, якія маюць сацыяльны падтэкст».

Квіткі на канцэрты ўжо паступілі ў продаж. Іх можна набыць на  AFISHA.TUT.BY.


Паводле tut.by

Каментаваць