“Пікавая дама” Гродзенскага тэатра лялек скарыла гледачоў фестывалю ў Польшчы

Спектакль атрымаў “Прыз глядацкіх сімпатый  на 25 Міжнародным тэатральным фестывалі “Чамадан у польскім горадзе Ломжа.

Рэжысёр-пастаноўшчык спектакля Алег Жугжда ўганараваны прызам за лепшую рэжысуру.
 
Спектакль “Пікавая дама па матывах аповесці А.С. Пушкіна і аднайменнай оперы П.І.Чайкоўскага гродзенскія лялечнікі падрыхтавалі да 30-годдзя тэатра, афіцыйнае адкрыццё якога адбылося  1 лістапада 1980 года.
 
Гродзенскі тэатр лялек першы з беларускіх і лялечных тэатраў бліжэйшых суседніх краін адважыўся на пастаноўку знакамітай аповесці Пушкіна.
 
У спектаклі шмат музыкі Пятра Чайкоўскага і Гаэтана Даміцэцці ў аранжыроўцы актора лялечнага тэатра Віталя Лявонава.

Традыцыйна для гродзенскага лялечнага тэатра ў “Пікавай даме спалучаецца гульня актораў з лялькамі і драматычная гульня актораў (Дзмітрыя Гайдэля, Аляксандра Енджэеўскага, Віталя Лявонава, Ларысы Мікульчык).
 
Міжнародны тэатральны фестываль у Ломжы ладзіцца Тэатрам лялек і актора з 1987 года. У розныя гады яго пераможцамі і прызёрамі былі спектаклі Гродзенскага абласнога тэатра лялек  “Трагедыя аб Макбеце, “Тутэйшыя, “Чай на двоих.

Сёлета пераможцы вызначаліся па пяці намінацыях сярод тэатраў з Польшчы, Расіі, Беларусі, Чэхіі, Славеніі, Сербіі, Іраку, Францыі, Гішпаніі і Новай Зеландыі.
 
Паводле сайта “Твой стыль

Здымак http://www.grodnolyalka.by

Каментаваць