Піт Паўлаў завітаў у «Арт Сядзібу» са святочным канцэртам

8 сакавіка ў «Арт Сядзібе» усё ж такі адзначылі жаночае свята: Піт Паўлаў пры падтрымцы Алезіса Дземідовіча даў свой святочны канцэрт пад рамантычнай назвай «Як ты пахнеш вясной».



8 сакавіка ў «Арт Сядзібе» усё ж такі адзначылі жаночае свята: Піт Паўлаў пры падтрымцы Алезіса Дземідовіча даў свой святочны канцэрт пад рамантычнай назвай «Як ты пахнеш вясной».

Сярод прагрэсіўных слаёў беларускага грамадства ўжо ледзь не традыцыйна паўстаюць спрэчкі наконт звыклых усім «жаночых» і «мужчынскіх» дзён – 23 лютага і 8 сакавіка. І было б нават дзіўна, калі б гэтае спрэчнае пытанне не закранулі на канцэрце. Але практыка паказвае, што традыцыі ўсё ж перамагаюць. «Я выказваўся наконт 23 лютага рэзка адмоўна, а да гэтага свята, як не дзіўна, мне прыйшлося паставіцца станоўча, — зазначае Піт Паўлаў. — Традыцыю не пераб'еш: усе жанчыны святкуюць, віншуюць адна адну – жаночае свята існуе, і я не збіраюся супраць яго змагацца».

І хай фармальна 8 сакавіка жаночае свята, у гэты дзень для наведнікаў канцэрту яно стала сапраўды агульнанародным: Піт Паўлаў з Алезісам Дземідовічам здолелі стварыць святочную атмасферу для ўсіх – жанчын і мужчын у залі была прыкладна адна колькасць.

Пачаўшы выступ знаёмымі акордамі «Трох чарапах», Піт Паўлаў троху падбадзёрыў яшчэ не разагрэтую публіку. Але тут гледачоў чакала маленькая неспадзяванка – знаёмы ледзь не кожнаму беларусу народны гіт трансфармаваўся ў свой працяг – «Тры чарапахі-2». Былі і вядомыя песні «Гарадзкіх», а асобным блокам музыкі прадставілі некалькі песень з цыклу, прысвечанаму жыццю і творчасці Сяргея Пясецкага.



Між песнямі праекту «Pete Paff» знайшлося месца і для славутай «бітлоўскай» «Here Comes The Sun». Па яе матывах была напісана адна з першых песень «N.R.M. без Вольскага» кампазіцыя «Прамень», на якую нядаўна быў зняты кліп. Па просьбах слухачоў Піт Паўлаў з Алезісам Дземідовічам парадавалі публіку і «класічным» «N.R.M.»: канцэрт скончыўся бадай самым вядомым беларускім рок-гітом – песняй «Тры чарапахі».

У траўні «N.R.M.» хочуць зладзіць вялікі канцэрт у Мінску. Па словах Піта Паўлава «чорны спіс» у рэгіёнах не надта дзейнічае: «Па-за межамі Мінска за мінулы год у N.R.M. адбылося 20 канцэртаў, і ўсе ў вялікіх залах і нават на фестывалях». У Мінску ж сітуацыя горш: дзве спробы зладзіць канцэрт скончыліся няўдачай.
 

Каментаваць