«Пабываць у Галівудзе», не выязджаючы з горада: у Гродне з'явіцца свая Алея зорак

Алею афіцыйна адкрыюць каля гарадзенскага кінатэатра "Чырвоная зорка" 19 ліпеня. Яе асаблівасцю стане тое, што на кожнай зорцы будзе напісана імя чалавека, які не толькі зрабіў вялікі ўклад у развіццё мастацтва, але яшчэ і сутыкнуўся з анкалагічным захворваннем і здолеў перамагчы хваробу.


Усяго каля кінатэатра "Чырвоная зорка" з'явяцца 10 зорак, сярод якіх будуць Х'ю Джэкман, Кайлі Міноўг, Анджэліна Джолі і інш. Дызайн ўсіх работ дакладна паўтарае малюнак зорак на Алеі Славы ў Галівудзе. Адна з зорак будзе "пустая", без імя. Яна ўвасабляе талент беларускіх дзяцей, якія сутыкнуліся з анкалогіяй.    


Такім чынам, пачынаючы з 19 ліпеня, у кінатэатры "Чырвоная зорка" кожны гарадзенец зможа "пабываць у Галівудзе", не выязджаючы за межы горада.  


Да пачатку мерапрыемства ўсе зоркі будуць схаваныя ад вачэй наведвальнікаў, а сама Алея зорак будзе абсыпаная пялёсткамі руж. Алею Славы адкрыюць адразу пасля таго, як прадстаўнікі КУП "Гроднааблкінавідэапракат" і цэнтра "ПОРА" ўрачыста перарэжуць стужку. Далей на Алеі зорак выступяць пераможцы першынства Беларусі па бальных танцах сярод юніёраў Аляксандра Бузук і Мікіта Сенін, а таксама скрыпічны дуэт Dolce.


Мэтай дадзенага мерапрыемства з'яўляецца прыцягнуць увагу гарадзенцаў да праблемы анкахворых дзяцей і аказаць ім матэрыяльную і псіхалагічную падтрымку. Кожны неабыякавы да праблемы анкахворых дзяцей зможа дапамагчы ім, даслаўшы дабрачынную СМС.  


Афіцыйнае адкрыццё Алеі пройдзе 19 ліпеня, у 13:30.


Паводле t-styl.info

Каментаваць