Падарунак геніям

Напрыканцы лістапада ў малой зале імя Рыгора Шырмы Беларускай дзяржаўнай філармоніі ў рамках ХІХ Фестывалю «Адраджэнне беларускай капэлы» прагучала прэм'ера новай праграмы ансамбля салістаў «Класік-Авангард» пад кіраўніцтвам Уладзіміра Байдава.

Пры падтрымцы Міністэрства культуры Рэспублікі Беларусь узнік музычна-літаратурна-мастацкі праект у гонар 80годдзя Уладзіміра Караткевіча. Чыталіся вершы нашага класіка-сучасніка, гучала музыка С. Манюшкі, В. Кузняцова, Г. Гарэлавай, С. Бельцюкова, А. Янчанкі і самога Байдава.

Аўтарам сцэнарыя праграмы выступіла Ірына Дубянецкая, і як заўсёды ўвасобленыя ёй ідэі былі прадстаўлены ў вытанчана-прадуманай гарманічнай форме. Вельмі пасавала падзеі падрыхтаваная непасрэдна ў малой зале выстава кніг і сямейных фотаздымкаў Караткевіча. А пачалася праграма з адкрыцця ў дольным фае філармоніі мастацкай выставы карцін Яўгена Куліка і скульптур Геніка Лойкі. Цвет мінскай інтэлігенцыі слухаў успаміны сябры Караткевіча прафесара Адама Мальдзіса і прывітанні мастацкага кіраўніка праекта, нязменнага лідэра «адраджэння капэлы» Віктара Скарабагатава.

Трэба адзначыць, што праграма была пабудавана Ірынай Дубянецкай вельмі эстэтна. У «вершавых» перапынках з праектара на экран выводзіліся паэтычныя словы і выявы адпаведных кожнай тэматычнай частцы рэлігійных карцін.

Што вельмі ўражвае, ансамбль салістаў «Класік-Авангард» выдае па некалькі прэм'ерных праграм за канцэртны сезон. 11 снежня ў той жа малой зале філармоніі а 19-й гадзіне наўздагон сыходу незабыўнага і шчодрага на шапэнаўскія імпрэзы юбілейнага года Шапэна прагучыць спецыяльная канцэртная праграма. Яна складзена з твораў кампазітара, які займеў шанаванне не толькі на радзіме, але і ва ўсім свеце. Развітальны жэст, развітальны канцэрт напрыканцы юбілейнага, абвешчанага на Беларусі, года Шапэна.

Запрашаем нашых чытачоў ацаніць майстэрства маладых піяністаў Аляксандра Музыкантава, Васіля Нетука, Кацярыны Марэцкай, Кацярыны Матох. У праграме канцэрта 11 снежня «Варыяцыі на тэму В.А. Моцарта «Дон Жуан», «Фантазія на тэмы папулярных польскіх твораў», «Кракавяк», Вялікае канцэртнае ронда, «Вялікі бліскучы паланэз». Праграму вядзе Святлена Немагай.

Каментаваць