«Падземка»: крама — галерэя = ?

21 красавіка новае кіраўніцтва арт-хаўз галерэі «Падземка» афіцыйна заявіла пра тое, што прадпрыемтва цалкам спыняе галерэйную дзейнасць. Самая дэмакратычная творчая пляцоўка гораду надалей будзе функцыянаваць як звычайная крама.

Гэта ўнутранае рашэнне ўладальнікаў крамы, дзе ўжо не першы год ажыццяўляецца бойкі гандаль экстравагантнымі мастацкімі вырабамі па шалёных коштах, выклікала пярэпалах не толькі ў шэрагах багемы. У першыя ж дні пайшлі чуткі, што краму «апячаталі», туды «ўварваўся АМАП», і адбылося гэта праз «скандальную выставу» Адама Глобуса, які, дарэчы, сапраўды намякаў у шматлікіх інтэрв’ю падчас вернісажу, што яго выставу спрабавалі забараніць. Выстава карцін Глобуса, спалучаная з прэзентацыяй кнігі «Play.by», і сапраўды стала лебядзінай песняй даўно любімай усімі галерэі. Але сам мастак і пісьменнік рашуча абвяргае чуткі, што закрыццё было выкліканае яго творчасцю: «Так супала».

Асноўная прычына закрыцця — нерэнтабельнасць. Рэарганізацыя галерэі звязана хутчэй з эканамічнымі праблемамі, чым са спробамі эстэтычнай цэнзуры. Хоць Валянціна Кісялёва і Ганна Чыстасердава, каардынатаркі галерэі, ведалі, што закрыццё можа адбыцца, але не прадчувалі, што так хутка, нечакана, у адзін дзень. Цяпер галерэйшчыцы знаходзяцца ў актыўных пошуках новага памяшкання.

Вось жа, сітуацыя ясная, але ад гэтага не менш засмучальная. Засмучае найперш розгалас, які выклікала такая шараговая, здавалася б, падзея і, у прынцыпе — «не наша справа». Наўрад ці розгалас пайшоў бы далей за звычайную «падземную тусоўку», калі б Мінск быў Берлінам ці хаця б Кіевам, калі б нестандартных, нефармальных кропак для мастацкіх праектаў у горадзе было б хаця б тры. Хаця б пяць. Не кажучы ўжо пра тысячу такіх кропак у любым вялікім горадзе Еўропы з багатым культурным жыццём. Кропак, якія пачынаюць працаваць, калі ў гаспадароў ёсць настрой рабіць «нешта гэткае» і згортваюць дзейнасць, калі час і натхненне ссякае, калі перастае хапаць грошай. Мабільная, лёгкая на пад’ём культура — у гэтым і ёсць альтэрнатыва стабільнаму, багатабюджэтнаму, афіцыйнаму мастацтву.

У Мінску ўсё не так. Многія мастакі, перформеры, літаратары проста не ведаюць, куды ісці выстаўляцца ці прэзентавацца, калі не ў «Падземку». Калі б не дзяржаўныя музеі з прэтэнзіяй на дэмакратычнасць і жаданнем крыху зарабіць на здачы памяшканняў у арэнду, калі б не холы кінатэатраў «Перамога» і «Цэнтральны», калі б не альтруістычныя гарадскія бібліятэкі — месца альтэрнатыўнай культуры ў горадзе не было б зусім. Але падобныя памяшканні — вельмі няўтульны фармат для нестандартнага. Там далёка да таго душэўнага расслабону, які прапаноўвала наведнікам «Падземка».

Вельмі люблю эпатаваць іншаземных турыстаў, падводзячы іх да бару «Лондан» і абвяшчаючы: «А цяпер я пакажу вам самую вялікую пляцоўку для таго, каб атмасферна пасядзець у Мінску». Пасля чаго расхлопваю дзверы — і слухаю шакаваныя выгукі гасцей сталіцы. Бары «Лондан» і «Стары Менск», закусачная «Графіці» — гэтыя творчыя, багемныя пляцоўкі аб’ядноўвае адна рыса: іх нібы падбіралі па прынцыпе: чым менш прасторы, вокнаў і вентыляцыйных адтулінаў — тым лепей. У гэтым няма віны ўладальнікаў: арэнда памяшкання ў Мінску — гэта ў прынцыпе катастрофа для бюджэту, тым больш для бюджэту апрыёры непрыбытковых культурніцкіх праектаў. Рэстаратары і галерэйшчыкі павінны выжываць ва ўмовах, у якія іх паставілі камунальныя службы і чыноўнікі. Кожны круціцца, як умее, але ў выніку пераплочваем мы — пакупнікі і наведнікі.

Нельга не заўважыць, наколькі цесна было ў «Падземцы» ўсёй той альтэрнатыўнай культуры, якую яна ўмудралася мясціць цягам пяці год на нейкіх 40 метрах квадратных. Меркавалася, што галерэйная дзейнасць — гэта тое, што прыцягвае да асартыменту крамы «Падземка» пакупнікоў, робіць ёй рэкламу. Інакш хто б стаў купляць вопратку і сувеніры — няхай і эксклюзіўна-аўтарскія з такой шалёнай нацэнкай. Хто б стаў пераплачваць за кнігі і дыскі — няхай з элітарным змесцівам — утрая? Рэарганізацыя "Падземкі" можа стаць крокам наперад для асобнага праекту — арт-галерэі.
 
Каментаваць