Паэтычны геній і паштоўка

Мы ўжо пісалі пра серыю выстаў мінскага філакартыста, лаўрэата прэміі “За духоўнае адраджэнне Уладзіміра Ліхадзедава ў Музеі Вялікай айчыннай вайны. Больш за 30 гадоў нястомнай працы дазволілі слыннаму калекцыянеру прадставіць сусветнай публіцы гісторыю сваёй, такой багатай помнікамі, прыгожымі мясцінамі, выдатнымі асобамі, краіны.

Чарговая экспазіцыя, названая “Адам Міцкевіч на паштоўцы ХІХ — пачатку ХХ стагоддзяў, на якую музей на Кастрычніцкай плошчы запрашае наведвальнікаў з 3 лютага па 31 сакавіка (апроч панядзелкаў), адчынілася праз некалькі тыдняў пасля святкавання 210-годдзя вялікага польска-беларускага паэта (24.12.1798–26.11.1855). Адначасова з выставай калекцыянер прэзентаваў выданне аднайменнага альбома на чатырох мовах (беларускай, польскай, рускай і англійскай), куды ўвайшлі 363 паштоўкі з партрэтамі Міцкевіча, ілюстрацыямі да яго твораў, відамі мясцін, дзе ён бываў, і помнікамі ў яго гонар, размешчанымі ў розных краінах свету. На выставе можна ўбачыць 42 паштоўкі, якія калекцыянер палічыў найважнейшымі для адлюстравання жыццёвага шляху вялікага рамантыка і песняра старой Літвы — з краявідамі Наваградчыны: дома яго дзяцінства, касцёла, дзе Міцкевіч быў ахрышчаны, мясцінаў яго першага юначага кахання ў Туганавічах, возера Свіцязь. Выстава, як і выданне, унікальныя і з’яўляюцца ўзорам удалай супрацы калекцыянера, музея, Міністэрства культуры і праекта газеты “СБ. Беларусь сегодня — “У пошуках страчанага.
 
Падрыхтаваў
Аляксей Хадыка

Каментаваць