Пакуль ляціць страла

Выйшла ў свет чарговая кніга Уладзіміра Арлова “Пакуль ляціць страла.

У творчай біяграфіі майстра ўжо быў “Дзень, калі ўпала страла — зборнік гістарычных апавяданняў і аповесцей. І вось новая кніга, сугучная па назве, але адрозная па жанру.

Аказваецца, пакуль набірае вышыню і хуткасць страла пісьменніцкага натхнення, чытачы не марудзяць, атакуючы пісьменніка сваімі стрэламі-пытаннямі. Самай разнастайнай баявой размалёўкі і апярэння — ад палітычных, гістарычных, эратычных, асабістых да творчых метадаў і прагнозаў на канец свету. І пісьменнік не ўхіліўся ад рыцарскага турніру, і, пад натхненне, на зварот адкінуў сто стрэл-адказаў, размеркаваўшы іх па трох мішэнях — «Было», «Ёсць» і «Будзе». Аздобіўшы іх сваім фірмовым гумарам.

Куды ж ляціць беларуская страла, страла кожнага з нас? Праз вякі і тузін кольцаў — гонару і годнасці, справядлівасці і ўзаемнай любві? Чытаем кнігу майстра Уладзіміра Арлова, мо лепш асэнсуем адказ.

Уладзімір Арлоў. Пакуль ляціць страла (Бібліятэка Свабоды. ХХІ стагоддзе) — Радыё Свабодная Еўропа/ Радыё “Свабода, 2012. — 397 старонак.

Каментаваць