Паланезы Агінскага гучалі ў Слоніме

У суботу 19 траўня ў Слоніме адбыўся міжнародны фестываль “Паланез-2012. Проходзіў ён ужо восьмы раз. Месца фестывалю выбрана невыпадкова. Менавіта ў Слоніме прайшло дзяцінства кампазітара Міхаіла Клеафаса Агінскага, аўтара знакамітага паланеза "Развітанне з радзімай". У горадзе пражываў ягоны дзядзька Міхал Казімір Агінскі. Дарэчы, ён жа і стваральнік помніка гідратэхнікі XVIII стагоддзя — канала Агінскага. Побач з каналам Агінскі ў 1775 годзе пабудаваў і славуты на ўсю Еўропу тэатр, для пастановак якога сам жа складаў музыку.

 Сёння пра Агінскага ў Слоніме нагадвае і канал, і вуліца ў яго гонар, і некалькі будынкаў той эпохі. А да 1939 года ў Слоніме аркестр мясцовай пажарнай каманды два разы на дзень іграў паланез, як сігнал дакладнага часу.

Фестываль пачаўся традыцыйна ад пажарнай вежы, а потым усе ўдзельнікі свята прайшлі па цэнтральнай вуліцы да мясцовага Дома культуры.Там паланезы Агінскага гучалі ўсюды: на сцэне, у грымёрках, на лесвіцы. Паланез гралі, танцавалі, спявалі на розных мовах. Па сутнасці, гэта фестываль аднаго твора, але ў кожнага выканаўцы ён гучаў па-рознаму, таму свята — ужо нешта большае, чым проста прыгожая музыка.

Сёлета працяг фестывалю адбываўся і пад адкрытым небам на набяражнай канала Агінскага. Дарэчы, у XVIII стагоддзі слонімскі мецэнат Агінскі практыкаваў выступленні свайго тэатра на самім канале.

У слонімскім фестывалі паланеза прынялі ўдзел музычныя і танцавальныя калектывы з розных гарадаў Беларусі і Польшчы.

Каментаваць