Паляванне на Лукашэнку

Стары, блізкі да смерці ад рака, не хоча проста так зыходзіць. Ён плануе замах на беларускага дыктатара Аляксандра Лукашэнку. Але ж для гэтага ён павінен напачатку зрабіць сабе нямецкі дакумент стралка. “Так я табе” (“So ich dir”) Роберта Заемана-Ішчанкі з’яўляецца незвычайна цікавым трылерам. 



Што займае смяротна хворага, адзінокага старога ў апошнія месяцы ягонага жыцця? Галіцца зранку, ляжаць у ложку, пайсці ў кругасветнае падарожжа? Ці можа лепш зрабіць замах, скажам, на Аляксандра Лукашэнку, прэзідэнта Беларусі? Менавіта гэта плануе безымянны стары з трылера Роберта Саемана-Ішчанкі “So ich dir”.

Такім чынам, “мужчына”, урач на пенсіі, даведваецца, што ў яго пухліна ў падстраўнікавай жэлязе. Безнадзейна, як палічылі б урачы. Пасля першаснага шоку ён адушаўляе сябе, бярэ сабаку з жытла для бяздомных звяроў і думае, чым бы ён мог заняцца ў свае апошнія месяцы і тыдні. Банальнае і добрае ён выбірае для сябе, прыходзячы да гэтага паступова. Ён хоча забіць вусатага ўсходнееўрапейскага дыктатара — чаму ён выбірае менавіта гэтага славутага і злога чалавека, застаецца адкрытым пытаннем.

Элітны снайпер

Чалавек даведваецца, як ён у Германіі можа хутка і легальна набыць сабе зброю і навыкі стральбы. Ён прыходзіць на курс да паляўнічага, хоць і ўсім сэрцам ненавідзіць гэтую галіну чалавечай дзейнасці. У той меры, ў якой яму дазваляе яго цела, ён паляпшае сваё майстэрства як элітны снайпер. Заеман-Ішчанка выдатна паказвае, як ідуць справы ў школе стралкоў, якія тыпы там сустракаюцца і якія таўшчэзныя кніжкі там вывучаюць, каб атрымаць жаданае пасведчанне стралка.

Гэтае змястоўнае, троху анекдатычнае апавяданне перарываецца жорсткасцямі нацыстаў на ўсходнім фронце. І ўсё адносіцца да цалкам гістарычнай фігуры Вальтэра Фрэферта (Walter Frevert), які літаральна ішоў праз трупы дзеля свайго спадара, міністра палявання Райху Гёрынга. Пасля вайны Фрэферт быў фёрстэрам у Кальтэнброне, далей забяспечваў вядомых палітыкаў здабычай з палявання і меў сярод сабе падобных добрую рэпутацыю нават пасля смерці, якая была, магчыма суіцыдам, а была аб’яўлена няшчасным выпадкам на паляванні.

Напружанне да апошняга радка

Нявымоўная асоба Фрэверта была тым, што Заеман-Ішчанка аднес да Беларусі, куды разам з вінтоўкай і медыкаментамі ідзе ягоны герой, каб адпомсціць Лукашэнку. Прамалінейна і без баласту накіроўвае аўтар сюжэт трылера на бліжэйшую будучыню, беззаботна трымае напружанне да апошняга радка. Ці здолее Лукашэнка выжыць?

Паводле: Stuttgarter-Zeitung.de

Пераклад Піліпа Падбярозкіна

Абмеркаванне:

  • ВР
  • 2016-02-01 23:36:46
Паляванне на Лукашэнка = "Лукашэнку" (і далей па тэксце)

жэлязе = залозе

да апошняй стракі = да апошняга радка (кадра?)

І "фёрстэр" - гэта хто? Егер?
  • awa
  • 2016-02-01 23:37:20
Здоляе! Куля АРЛа не бярэ. Ён загавораны ад яе яшчэ ў маленстве. У яго ёсьць толькі адно слабое месца, праз якое яго можна дастаць (не пята -ён не Ахіл) - а яйцо, якое схавана ў крышталёвым
"сасуце". Але пра гэта будзе другая кніга -"Was ist дзе?"

Каментаваць