Паміж Купалам і Коласам

Андрэй Курэйчык — адзін з тых, хто ўваходзіць у так званы чорны спіс. Пра чорныя спісы, стан беларускага кіно і ўвогуле беларускай культуры з вядомым рэжысёрам гутарыць журналіст “НЧ Андрэй Расінскі.

— Андрэй, нядаўна Вы выйшлі з Савета па культуры, што пры міністэрстве, пратэстуючы супраць чорных спісаў, куды ўключылі і вас. Як гэта адбылося?



Андрэй Курэйчык — адзін з тых, хто ўваходзіць у так званы чорны спіс. Пра чорныя спісы, стан беларускага кіно і ўвогуле беларускай культуры з вядомым рэжысёрам гутарыць журналіст “НЧ Андрэй Расінскі.

— Андрэй, нядаўна Вы выйшлі з Савета па культуры, што пры міністэрстве, пратэстуючы супраць чорных спісаў, куды ўключылі і вас. Як гэта адбылося?

— Чорныя спісы пачаліся раней. Пасля 19 снежня я надрукаваў свае разважанні, дзе выказаўся, што думаю пра брутальны разгон дэманстрацыі. Пасля гэтага рэдактары дзяржаўных газет паціху забаранілі сваім журналістам пісаць пра прэм’еры маіх твораў. А ў студзені ў Міністэрстве культуры мне адкрытым тэкстам сказалі, што ў Адміністрацыі прэзідэнта незадаволеныя маім снежаньскім лістом. Так што чорныя спісы былі апошняй кропляй.

Дарэчы, яны ставяць міністра інфармацыі Алега Праляскоўскага, які заявіў, што гэта ўсё лухта, у ідыёцкае становішча. Калі спісы ёсць, а ён не ведае, то яго ў дзяржаўным апараце трымаюць за дурня. Калі гэта ўсё з ягонай падачы, то ён у адкрытую хлусіць, што таксама гонару не дадае. Але мы бачым, што спісы дзейнічаюць. Прыкра для чалавека, калі ў падручніках праз 50 гадоў пра яго напішуць: «Быў знішчальнікам беларускай культуры».

— Вы адказалі ідэалагічнай машыне і заклікалі мастакоў да салідарнасці. Але Курэйчык мала залежыць ад беларускіх замоўцаў. А што рабіць мастакам, якія знаходзяцца на дзяржаўным фінансаванні ці выступаюць на беларускіх пляцоўках?

— Мае творы, сапраўды, у асноўным ставяцца ў Расіі. Там ніхто не пытаецца, правільны я «ідэалагічна» ці няправільны. І нікому няма ніякіх спраў да гэтых спісаў. Але я не ведаю, як бы паступіў, калі б быў на дзяржаўнай службе.

Беларускія музыкі значна ў больш цяжкай сітуацыі. Тыя ж канцэрты адмененыя. Як ужо адбылося з Вайцюшкевічам, «Нейра Дзюбелем», «Ляпісамі». Трэба казаць пра гэта, падтрымліваць адзін аднаго.

— Вы працуеце з расійскімі кінапрадзюсарамі. Але хіба масавая расійскае кіно — гэта не тая ж цэнзура, толькі ў іншай абгортцы?

— Гэта зусім іншая справа. Гэта бізнэс. Ты можаш пагадзіцца, можаш адмовіцца. Прадзюсар патрэбны сцэнарысту, але і сцэнарыст патрэбны прадзюсару. Вы дамаўляецеся. Бываюць і складанасці, як на апошняй стужцы «Службовы раман. Наш час». Дарэчы, за апошнія тыдні стужка ў пракаце заняла першае месца і набрала болей за 6,5 мільёна долараў.

Праца ў прадзюсарскім кіно — гэта гульня па дакладных правілах, дзе бакі паважаюць адзін аднаго.

— Дапусцім, Курэйчыку беларускія ўлады прапанавалі — па ўсіх правілах — скласці сцэнар фільму з Аляксандрам Лукашэнкам.

— Гэта не мая тэма.

— Але ў фільм «Ёлкі» вы ўплішчылі расійскага прэзідэнта Дзмітрыя Мядзведзева.

— Гэта была ідэя Цімура Бекмамбетава.

— Але ж вы сцэнарыст.

— Так фільм — камедыя. Усё там зроблена дастаткова іранічна, лёгка, з жартамі. Мядзведзеў, калі стужку паглядзеў, згадзіўся запісаць кавалачак для выступу ў фільме.

— Дык ён там сапраўды зняўся, гэта не кампутарная імітацыя?

— Так, сапраўды зняўся. Калі фільм быў ужо завершаны, застаўся навагодні выступ расійскага прэзідэнта. Ён і быў запісаны.

— І стужка дадала яму палітычнай папулярнасці. І потым вобраз крамлёўскага кіраўніка, які ўсё бачыць з акна свайго палацу…

— Ізноў-такі, у гэтым ёсць іронія. І потым, у расійскага кіно свае задачы. Розныя нацыі, розныя тэрыторыі, розныя групы — трэба знітаваць усіх разам, паказаць, што не ворагі адзін аднаму. Розных людзей злучылі пацешнымі навагоднімі гісторыямі, што адбываюцца ў розных месцах.

— Такім чынам, Андрэй Курэйчык працуе над папулярным ідэалагічным кіно. Дык як наконт ідэалагічнага беларускага твору?

— У свой час я прапаноўваў міністру культуры сваю п’есу «Скарына». Але што цяпер — не ведаю.

— Праз 50, лепей — 100 гадоў, якое месца ў беларускай культуры будзе займаць Андрэй Курэйчык?

— Думаю, дзесьці паміж Купалам і Коласам. Хаця не. Па алфавіце: Купала, Курэйчык.

Спадзяюся, у гісторыі беларускага тэатру маё імя застанецца. І потым — я яшчэ не ўсё сказаў.

Каментаваць