Памяці таварыша

З глыбокім смуткам паведамляем, што на 55-м годзе жыцця пасля працяглай хваробы памёр падпалкоўнік запасу, кандыдат тэхнічных навук Мікалай Бірукоў.

Старшы выкладчык Мінскага вышэйшага інжынернага зенітна-ракетнага вучылішча Мікалай Мікалаевіч Бірукоў быў у ліку тых афіцэраў, якія ў 1980-х гадах далучыліся да руху за дзяржаўную незалежнасць Беларусі. Ён быў адным з заснавальнікаў і актыўных сябраў Беларускага згуртавання вайскоўцаў — грамадскай арганізацыі, якая выступала за стварэнне самастойнага беларускага войска.

8 верасня 1992 года — у Дзень вайсковай славы — Мікалай Бірукоў быў у ліку вайскоўцаў, якія першыя прысягнулі на вернасць Беларусі.

З пачатку 1990-х гадоў Мікалай Бірукоў далучыўся да беларускага сацыял-дэмакратычнага руху, стаў сябрам Беларускай сацыял-дэмакратычнай Грамады. Быў міжнародным сакратаром Беларускай сацыял-дэмакратычнай партыі (Народнай Грамады).

За сваю патрыятычную дзейнасць Мікалай Бірукоў зведаў рэпрэсіі з боку генералітэту, вымушаны быў пакінуць вайсковую службу.

Выказваем глыбокае спачуванне родным і блізкім Мікалая Мікалаевіча, усім яго сябрам.

У нашай памяці Мікалай Бірукоў назаўсёды застанецца як надзейны і шчыры таварыш, які канца свайго жыцця захаваў вернасць Бацькаўшчыне і ідэалам дэмакратыі.

Уладзімір Барадач, Леанід Дзейка, Анатоль Гурыновіч, Валер Костка,  Віталь Малашка, Анатоль Сідарэвіч, Алесь Станкевіч, Мікалай Статкевіч,  Станіслаў Суднік, Алег Трусаў, Сяргей Чыслаў

Хочаце ведаць больш? Сачыце за нашымі публікацыямі ў Telegram і Facebook!

Каментаваць