Памылкі на білбордзе — чалавечы фактар

Куратарка праекту "Музеі Беларусі" (museums.by) Ксенія Тарасевіч распавяла НЧ, адкуль на білбордзе, прысвечаным музеям Беларусі, узніклі такія прыкрыя памылкі.  

"Арфаграфічныя памылкі на білбордзе з’явіліся таму, што спрацаваў чалавечы фактар. З-за вялікай загрузкі спецыяліста, адказнага за праект, былi пераблытаны файлы і накіраваны ў друк памылковы варыянт. Але ўжо ўсё выпраўляецца, і  ў хуткім часе білборды будуць замененыя.

Прыносім свае  выбачэнні ўважлівым чытачам і дзякуем за тое, што заўважылі памылкі. Усім жадаючым мы можам патлумачыць сітуацыю асабіста па тэлефоне +375 33 3903154", – патлумачыла Ксенія Тарасевіч.


museums.by

Каментаваць