«Панарама» тэатральнага мастацтва

З 7 па 31 кастрычніка ў Мінску праходзіць IV Міжнародны фестываль тэатральнага мастацтва «Панарама».

Форум адкрыўся спектаклем «Пінская шляхта» Вінцэнта Дуніна-Марцінкевіча ў выкананні актораў Нацыянальнага акадэмічнага тэатра імя Янкі Купалы. Праграма першых дзён фестывалю складзена з беларускіх спектакляў. Купалаўскі тэатр таксама пакажа пастаноўку «Вяселле» паводле Антона Чэхава. Нацыянальны акадэмічны драматычны тэатр імя Максіма Горкага прадстаўлены на фестывалі спектаклем «Бег» паводле Міхаіла Булгакава.

Сучасную драматургію, п’есы расійскіх аўтараў Пятра Гладзіліна, Ксеніі Драгунскай і вядомага ірландскага драматурга Марціна МакДонаха прадставяць на форуме Тэатр юнага гледача, Тэатральны праект Каці Агароднікавай і Новы драматычны тэатр. Беларускі дзяржаўны тэатр лялек і Рэспубліканскі тэатр беларускай драматургіі пакажуць спектаклі паводле п’ес беларускіх аўтараў — «Чаму старэюць людзі?» Анатоля Вярцінскага і «Раман + Юлія» Дыяны Балыкі. Пастаноўкамі «Не танцы» і «Пасля» на фестывалі прадстаўленая сучасная беларуская харэаграфія.

У межах беларускай праграмы таксама будзе прадэманстраваны традыцыйны праект «Тэатр On-line». На працягу вечара на сцэне тэатра імя Янкі Купалы будуць паказаны ўрыўкі, падрыхтаваныя маладымі беларускімі рэжысёрамі і драматургамі. Упершыню на фестывалі заяўлены праект «Тэатральны SOUND». У ім будуць задзейнічаны музычныя гурты, удзельнікі якіх непасрэдна звязаны з тэатрам: «ДетиДетей», «Серебряная свадьба», Дзяніс Паршын і група «StepHoll», «9-ты міліметр», «Маланка orchestra» і «Нака», а таксама ўзорны дзіцячы хор «Радасць» Нацыянальнага цэнтра мастацкай творчасці дзяцей і моладзі.

У межах міжнароднай праграмы фестывалю будуць паказаныя спектаклі тэатраў са Швейцарыі, Латвіі, Расіі, Польшчы, Літвы, Венесуэлы, Эстоніі, Італіі. Расійская праграма — самая аб’ёмная і прадстаўлена лаўрэатамі расійскіх прэмій «Залатая маска» і «Залаты сафіт». Сваю працу — «Навальніцу» Аляксандра Астроўскага — прадэманструе Драматычнага тэатра імя А. С. Пушкіна з Магнітагорска. Гэты абласны тэатр летась быў прызнаны ў Расіі лепшым.

Паводле БелаПАН

Каментаваць