Panna Doll’я — аўтарскія лялькі Свету ў Беларусі

У Палацы мастацтваў адчынілася міжнародная выстава-ярмарка аўтарскіх калекцыйных лялек і мішак Тэдзі.



У экспазіцыі можна пабачыць творы майстроў з Беларусі, Казахстана, Латвіі, Германіі, Украіны, Італіі, Літвы і Расіі. Аматары і калекцыянеры цацак могуць атрымаць асалоду ад цікавых і прыгожых аўтарскіх працаў і набыць іх. Лялькі адрозніваюцца па тэматыках, тэхніках выканання, стылю вопраткі ды інш.

Унутры выставы існуюць два праэкты — для маладых мадэльераў і мастакоў.

Натхняльнік выставы Надзея Сіланоўская сказала, што, на яе погляд, самая галоўная фраза выставы заключаецца ў падзяцы мужам мастакоў і майстроў, бо толькі яны ведаюць, якая гэта няпростая праца.

Выстава-ярамарка будзе адкрытая для кожнага 10–12 красавіка гэтага года.

Фота Натальлі Севярын

Каментаваць