Папрацавалі па-ленінску

23 чэрвеня адбылася раней запланаваная талака, якая была наладжана Беларускім добраахвотным таварыствам аховы помнікаў  гісторыі і культуры, Музеем гісторыі і культуры жыдоў на Беларусі у межах агульнанацыянальнай кампаніі “Будзьма беларусамі.

Талаку можна было без усялякага там прышпілу назваць сапраўдным ленінскім суботнікам, бо адбывалася яна ў старадаўнім беларускім мястэчку Ленін, што на Случы, за Старобінам. А калісьці ў мястэчку большую частку насельніцтва складалі жыды.

Таму і працы былі наладжаны ў першую чаргу на мясцовых жыдоўскіх могілках, адных з самых унікальных могілак у свеце, бо на іх захаваліся драўляныя мацэйвы — надмагільныя знакі (http://pomniki.budzma.org/events/lyenin-z-nami).  Паралельна стаяла другая задача — зрабіць архітэктурна-археалагічныя абмеры драўлянай капліцы на хрысціянскіх могілках, якая была пастаўлена ў гонар вызвалення сялян ад прыгону ў 1861 года.

На могілках сумеснымі намаганнямі валанцёраў Таварыства аховы помнікаў  гісторыі і культуры,  музея  і прадстаўнікамі мясцовай супольнасці праведзены працы па абкосу тэрыторыі, адсыпцы шчэбенем дарожак да найбольш значных мемарыялаў, зроблены навес, куды былі перанесены і складаваны паваленыя мацэйвы, для іх далейшай кансервацыі і экспанавання ў плануемым мануменце, эскізны праект  якога ўжо распрацаваны.

Выкананы  абмеры капліцы, выяўлены шматлікія фрагменты, якія дапамаглі зразумець інтэр’ерныя вырашэнні капліцы і стануць навуковым матэрыялам для графічнай рэканструкцыі алтара. А покуль на падставе даследчых матэрыялаў Таварыства плануе распрацаваць прапанову аб наданні капліцы статуса гісторыка-культурнай каштоўнасці.

Па сканчэнні працы да валанцёраў прыехаў Зміцер Бартосік і праспяваў свае найбольш папулярныя песні,  а валанцёры атрымалі прызы і сувеніры ад кампаніі “Будзьма беларусамі.

Сапраўды, папрацавалі па-ленінску, як ні круці.

Паводле pomniki.budzma.org

Каментаваць