Паралельны сусвет анімэ «Аматэрасу» (фотарэпартаж)

Вось ужо ў 5-ы раз сапраўдныя аматары касплэю з Беларусі і замежжа сабраліся на фэсце «Аматэрасу» (японская багіня сонца).

 

У Палацы культуры прафсаюзаў аматары касплэю сабраліся, каб пераўвасобіцца ў герояў анімэ, паказаць свае касцюмы, атрымаць ацэнку публікі, ды проста сустрэцца х аднадумцамі. І абавязкова сфатаграфавацца!



 

Для шмат каго ў Беларусі азіяцкая культура мультфільмаў анімэ, і тым больш касплэю, па-ранейшаму застаецца таямніцай. Але прасунутая гарадская моладзь з ёй добра знаёмая, а некаторая яе частка ўжо не толькі даўно захапляецца папулярнымі на ўвесь свет японскімі анімацыйнымі фільмамі, коміксамі і кампутарнымі гульнямі, але таксама прымае актыўны ўдзел у касплэі — касцюміраванай гульні, якая ажыўляе любімых герояў анімэ і кампутарных гульняў.



На фэсце традыцыйна шмат конкурсаў і забаваў, сярод якіх касплэй-дэфіле, касплэй-сцэнкі, танцавальныя нумары, самаробныя касплэй-відэакліпы, караоке, фотаконкурс, выставы мангі (японскіх коміксаў), а таксама відэагульні, DDR (відэагульня, якая адбываецца на танцавальнай платформе з чатырма панэлямі) і традыцыйны кірмаш.


Подпіс да малюнка (калі не змяняць, подпіс будзе выдалены аўтаматычна)

Подпіс да малюнка (калі не змяняць, подпіс будзе выдалены аўтаматычна)


 

Зразумела, што тут галоўнае — касцюм героя, які аматары касплэю часцей за ўсё вырабляюць самі і да стварэння якога ставяцца вельмі сур’ёзна ды карпатліва. Але, каб удала выступіць на конкурсе, прыгожага касцюму недастаткова — патрэбна яшчэ артыстычна ўвайсці ў вобраз абранага персанажа.



 


Хоць фестываль «Аматэрасу» і не такі маштабны, як той жа беларускі «Хіган», а ўзнагароды на ім часам носяць сімвалічны характар, усё ж «Аматэрасу» заўсёды ператвараецца ў сапраўднае яскравае касцюміраванае відовішча.


 

Для касплэераў-пачаткоўцаў гэты фэст — сапраўды добры старт, а для некаторых юнакоў — перш за ўсё спосаб адкінуць комплексы і выйсці з віртуальнай хатняй абмежаванасці да рэальнай камунікацыі з аднадумцамі, атрымання іх падтрымкі нават праз тыя ж апладысменты на сцэне…





  

Каментаваць