Паспяховы год

Агульнанацыянальная культурніцкая кампанія «Будзьма беларусамі!» — адна з найбольш паспяховых кампаній «трэцяга сектара». За год свайго існавання яна не толькі не страціла сваёй прывабнасці, але і набірае тэмп. З каардынатарам кампаніі «Будзьма», старшынёй рады Згуртавання беларусаў свету «Бацькаўшчына» Нінай Шыдлоўскай размаўляў журналіст «НЧ» Аляксандар Тамковіч.

— Банальна, але з чаго ўсё пачыналася ?



Агульнанацыянальная культурніцкая кампанія «Будзьма беларусамі!» — адна з найбольш паспяховых кампаній «трэцяга сектара». За год свайго існавання яна не толькі не страціла сваёй прывабнасці, але і набірае тэмп. З каардынатарам кампаніі «Будзьма», старшынёй рады Згуртавання беларусаў свету «Бацькаўшчына» Нінай Шыдлоўскай размаўляў журналіст «НЧ» Аляксандар Тамковіч.

— Банальна, але з чаго ўсё пачыналася ?

— Усведамлення таго, што культура — асноўны падмурак, які аб’ядноўвае нацыю, было ў кожнага з ініцыятараў і ўдзельнікаў гэтай кампаніі, бо ўсе яны ў гэтай нішы працавалі ўжо даўно. Мы доўга шукалі тое, што можа аб’яднаць людзей розных поглядаў, сацыяльнага стану, аб’яднаць нацыю ў сённяшніх складаных варунках і зрабіць яе адзіным маналітным утварэннем. І зразумелі — гэта можа зрабіць толькі наша культура. Адметная, старажытная, непаўторная і якую ценяць ва ўсім свеце. Узнікла ідэя правядзення агульнанацыянальнай грамадскай кампаніі «Будзьма беларусамі!»

— У каго канкрэтна?

— Шчыра кажучы, спачатку гэта ідэя нарадзілася ў «Бацькаўшчыны». Чарговай раніцай, едучы на працу, мы з Аленай Макоўскай абмяркоўвалі, што далей немагчыма бачыць, як губляецца, перш за ўсё за межамі Беларусі, наша мова. Нашы эмігранты апошняй хвалі часта не ўсведамляюць сваю прыналежнасць да нацыі і або раствараюцца ў іншых дыяспарах, або асімілююцца. Потым мы працягнулі гэта абмеркаванне з арганізацыямі, з якімі даўно супрацоўнічаем, — Таварыствам беларускай мовы, Саюзам беларускіх пісьменнікаў. Пачала вымалёўвацца агульная канцэпцыя. Хутка яе актыўна падхапілі і іншыя. Кожны з нас, хто працаваў у гэтай галіне, зведаў пэўныя перашкоды (арганізацыйныя або з мясцовымі ўладамі), і мы добра разумелі, што вывеўшы — наколькі гэта магчыма ў прынцыпе — паняцце культуры ў пазапалітычную нішу, хутчэй дастукаемся да свядомасці людзей, якія не заангажаваны ў беларушчыну і не маюць нацыянальнага падмурку. Сёння мы маем рускамоўную Беларусь і беларускамоўную Беларусь. Але ў большасці людзей — рускамоўны фармат. Напэўна, яны добрыя грамадзяне, але пра сваю нацыянальную прыналежнасць не задумваюцца.

— А людзі не ўспрымалі вас як нейкіх «нацыяналістаў»?

— Сярод людзей, на якіх скіравана наша кампанія, такіх не было. Існавалі і пакуль застаюцца перасцярогі на ўзроўні пэўных кіруючых чыноўнікаў. І ў Мінску, і ў рэгіёнах. Але хутчэй гэта нейкія асабістыя канфлікты, чым стаўленне да нас на дзяржаўным узроўні.

Нейкіх мэтанакіраваных перашкод няма, ёсць праяўленні суб’ектыўных адносін. Яскравы прыклад. Наш рэкламны ролік ідзе на тэлеканале «Лад», а ў той жа час у метро яго «знялі». Гэта быў мульцік, які заклікаў далучацца да кампаніі. Хтосьці ўбачыў у ім заклік сабрацца ўсім на Кастрычніцкай плошчы… Пазней мы дазналіся, што гэты чыноўнік у прынцыпе не любіць усё беларускамоўнае. Хоць пра кветкі расказвай.

— А што з мерапрыемстваў кампаніі было, на ваш погляд, найбольш цікавым?

— Аднойчы арганізатары абмяркоўвалі гэта пытанне, і кожны назваў сваё мерапрыемства. Я назвала тое, што літаратары ездзяць па рэгіёнах разам з музыкамі. Водгукі вельмі добрыя. А таксама — з’яўленне дыску «Тузін гітоў. Перазагрузка».

Вельмі прыемна таксама, што, даведаўшыся пра мэты нашай кампаніі, людзі самі прапаноўвалі нейкія sms-віктарыны, апытальнікі на гістарычную тэматыку і г. д. Уласна для мяне была цікавай з’явай выстава сармацкіх партрэтаў.

Каментаваць