Пераможцаў «Прэс-фота Беларусі — 2012» узнагародзілі ў галерэі «Ў» (фота)

Гран-пры конкурсу атрымаў Аляксандр Васюковіч за фотаздымак Любові Кавалёвай, маці расстралянага Уладзіслава Кавалёва. Цікава, што іншы фотаздымак Любові Кавалёвай прынёс другое месца фотакарэспандэнту «Reuters» Васілю Фядосенку ў намінацыі «Навіны» сярод адзіночных здымкаў. Акрамя цырымоніі ўзнагароджання, 26 траўня ў галерэі «Ў» наведнікаў чакала выстава здымкаў пераможцаў конкурсу.




Гран-пры конкурсу атрымаў Аляксандр Васюковіч за фотаздымак Любові Кавалёвай, маці расстралянага Уладзіслава Кавалёва. Цікава, што іншы фотаздымак Любові Кавалёвай прынёс другое месца фотакарэспандэнту «Reuters» Васілю Фядосенку ў намінацыі «Навіны» сярод адзіночных здымкаў. Акрамя цырымоніі ўзнагароджання, 26 траўня ў галерэі «Ў» наведнікаў чакала выстава здымкаў пераможцаў конкурсу.


Пулітцэраўскі лаўрэат Аляксандр Землянічэнка цісне руку ўладальніку «Гран-пры» Аляксандру Васюковічу


Разам з адмысловай статуэткай уладальнік «Гран-пры» Аляксандр Васюковіч атрымаў планшэт iPad, а таксама бутэльку гарэлкі з подпісам мінулагодняга уладальніка вышэйшай узнагароды конкурса. Акрамя гэтага, усе жанчыны-пераможцы атрымалі кветкі ад Уладзіміра Някляева.




Імпрэзу вёў Лявон Вольскі, які па заканчэнні цэрэмоніі ўзнагароджання зладзіў невялікі канцэрт.


Конкурс «Прэс-фота Беларусі» праводзіцца ўжо ў трэці раз. Прымаць у ім удзел могуць усе беларускія фатографы, што супрацоўнічаюць са СМІ. У мінулым годзе ўладальнікам «Гран-пры» стаў фотакарэспандэнт «Нашай Нівы» Сяргей Гудзілін.

Агулам прызавыя месцы занялі 28 беларускіх фатографаў, што супрацоўнічаюць са СМІ:

Аляксандр Васюковіч — «Гран-пры», той жа здымак — 1 месца ў намінацыі «Партрэт», 1 месца ў намінацыі «Штодзённае жыццё» за серыю здымкаў, 1 месца ў намінацыі «Традыцыі» за серыю здымкаў;
Аляксандр Ружэчка — 2 месца ў намінацыі «Спорт» за серыю здымкаў;
Аляксей Мацюшкоў — 3 месца ў намінацыі «Штодзённае жыццё» за адзіночны здымак;
Аляксей Сталяроў — 1 месца ў намінацыі «Спорт» за серыю здымкаў;
Андрэй Ветраў — 1 месца ў намінацыі «Мастацтва і забавы» за адзіночны здымак;
Андрэй Давыдчык — 1 месца ў намінацыі «Традыцыі» за адзіночны здымак;
Андрэй Лянкевіч — 3 месца ў намінацыі «Людзі ў навінах» за серыю здымкаў, 3 месца ў намінацыі «Мастацтва і забавы» за серыю здымкаў;
Антон Матолька — 1 месца ў намінацыі «Людзі ў навінах» за серыю здымкаў;
Валерый Вядрэнка — 3 месца ў намінацыі «Традыцыі» за серыю здымкаў;
Васіль Фядосенка — 2 і 3 месца ў намінацыі «Навіны» за адзіночны здымак, 3 месца ў намінацыі «Людзі ў навінах» за адзіночны здымак, 2 месца ў намінацыі «Людзі ў навінах» за серыю здымкаў, 3 месца ў намінацыі «Традыцыі» за серыю здымкаў, 2 месца ў намінацыі «Прырода» за адзіночны здымак, 2 месца ў намінацыі «Прырода» за серыю здымкаў;
Вікторыя Шчарбакова —2 месца ў намінацыі «Партрэт» за адзіночны здымак;
Вячаслаў Цуранаў — 3 месца ў намінацыі «Партрэт» за серыю здымкаў;
Дзмітрый Брушко — 3 месца ў намінацыі «Спорт» за адзіночны здымак;
Максім Сарычаў — 3 месца ў намінацыі «Прырода» за серыю здымкаў;
Мілана Харытонава — 1 месца ў намінацыі «Спорт» за адзіночны здымак;
Надзея Дзегцярова — 2 месца ў намінацыі «Мастацтва і забавы» за адзіночны здымак;
Наталля Аблажэй — 2 месца ў намінацыі «Традыцыі» за серыю здымкаў;
Раміль Насібулін — 1 месца ў намінацыі «Навіны» за серыю здымкаў;
Сяргей Балай — 1 месца ў намінацыі «Навіны» за адзіночны здымак, 2 месца ў намінацыі «Штодзённае жыццё» за серыю здымкаў;
Сяргей Гапон — 3 месца ў намінацыі «Мастацтва і забавы» адзіночны здымак;
Сяргей Грыц — 2 месца ў намінацыі «Навіны» за серыю здымкаў, 2 месца ў намінацыі «Людзі ў навінах» за адзіночны здымак, 2 месца ў намінацыі «Штодзённае жыццё» за адзіночны здымак, 3 месца ў намінацыі «Прырода» за адзіночны здымак;
Сяргей Гудзілін — 2 месца ў намінацыі «Спорт» за адзіночны здымак, 3 месца ў намінацыі «Спорт» за серыю здымкаў, 1 месца ў намінацыі «Партрэт» за серыю здымкаў, 2 месца ў намінацыі «Мастацтва і забавы» за серыю здымкаў;
Таццяна Зяньковіч — 1 і 3 месца ў намінацыі «Людзі ў навінах» за адзіночны здымак, 3 месца ў намінацыі «Штодзённае жыццё» за серыю здымкаў, 1 месца ў намінацыі фотапартала «Zнята»;
Уладзімір Шарнікаў — 1 месца ў намінацыі «Прырода» за адзіночны здымак;
Уладзь Грыдзін — 3 месца ў намінацыі «Навіны» за серыю здымкаў;
Юля Ваўчок — 2 месца ў намінацыі «Партрэт» за серыю здымкаў;
Юрый Кулікоў — 1 месца ў намінацыі «Прырода» за серыю здымкаў;
Юрый Сідун — 1 месца ў намінацыі «Мастацтва і забавы» за серыю здымкаў;

Каментаваць