Patryjoty 1200 100 2e1c7308a3a48a13db21bf292e831989ae0299303b01379966627b13afde24a1

Перформанс Вячаслава Ахунава «Другі зрок» у межах праграмы абменных рэзідэнцый «АРТ ПРОСПЕКТ»

З 1980 года жыве ў Ташкенце. З 2011 года Вячаслаў Ахунаў з'яўляецца невыязным са сваёй краіны — з фармулёўкай «немэтазгодна» улады Узбекістана пазбавілі мастака магчымасці выязджаць за мяжу для ўдзелу ў выставах.

«Сёння мастака мала хвалююць ідэі стварэння свету. Прыватныя і калектыўныя мастацкія практыкі, як правіла, дэманструюць стварэнне забаўляльнай і «салодкай» таварна-мастацкай прадукцыі, якая не нясе ў сабе ні ўтапічных ідэй справядлівасці, сацыяльнай роўнасці і калектыўнага дабрабыту, ні метафізічных пасылаў. Сёння няма месца для вялікіх твораў мастацтва. У мінулым засталіся прэтэнзіі на індывідуальнасць і геніяльныя адкрыцці новых мастацкіх формаў з катарсічнымі жэстамі і складанымі філасофскімі дыскурсамі. Цяпер НЕ адкрываюць, а забаўляюць. Глядач шукае забавак і не жадае абцяжарваць сябе разважаннямі аб датычнасці да высокага або сакральнага, сэнс спазнання яму НЕ вядомы.»
Вячаслаў Ахунаў

«ПРАЗ ненадзейнасць свайго быцця»

Ахунаў Вячаслаў Раманавіч (нар. 02 ліпеня 1948, Ош., Кіргізская ССР, СССР) — узбекскі і кіргізскі мастак, заснавальнік сучаснага мастацтва ва Узбекістане, прадстаўнік незалежнай арт-сцэны, якая звязала паміж сабой дзве эпохі нонканфармісцкага мастацтва — савецкую і постсавецкую. Свае працы мастак ствараў практычна па-за кантэкстам маскоўскага канцэптуалізма або эмігранцкага сацарта. Напрыканцы 1970-х гадоў сфармуляваў свой кірунак у творчасці як "сацыялістычны мадэрнізм". Напрыканцы 80-х гадоў мастак лёгка расстаўся з візуальным мастацтвам, аддаўшы пераваху іншым спосабам выказвання, а потым, у пачатку 2000-х, гэтаксама лёгка да яго вярнуўся.

З канца 90-х мастак прымае ўдзел у найбуйнейшых выставах, такіх як: Дакумента 13 (2012); 55, 52, 51 Венецыянская біенале (2013, 2007, 2005 г.г.); Сінгапурская біенале сучаснага мастацтва (2013, 2006); «Атлас», Museo Nacional Centro de Arte Reina Sofia, Мадрыд, Іспанія — ZKM | Museum fur Neue Kunst, Карлсуруе, Германія - Sammlung Faickenberg, Гамбург, Германія (2011 - 2010); «Остальгия», New Museum of Contemporary Art, Новы-Ёрк, ЗША (2011); 11-я міжнародная біенале сучаснага мастацтва ў Стамбуле (2009); "Сляды сакральнага", Цэнтр Пампіду, Парыж, Францыя і Цэнтр сучаснага мастацтва, Мюнхен, Германія (2008).
Праект рэалізаваны ў межах міжнароднай платформы «АРТ ПРОСПЕКТ», праграмы мастацкіх рэзідэнцый для мастакоў з 10 постсавецкіх краін. Асноўны партнёр праекта — CEC ArtsLink.


Паводле прэс-рэліза

Каментаваць