Першае месца ў прэстыжным конкурсе джазавай музыкі «JAZZ-TIME» заняў калектыў з Вілейкі

Першае месца ў абласным адкрытым конкурсе эстраднай і джазавай музыкі «JAZZ-TIME», які прайшоў у Салігорску, заняў эстрадна-джазавы ансамбль з Вілейкі, якім кіруе Фёдар Гур. Міжнароднае журы апладзіравала вілейскім джазавым музыкантам.


Удзел ў конкурсе, што прайшоў з 11 па 13 мая, прынялі больш за 400 музыкантаў узростам да 17 гадоў.



Першае месца ў абласным адкрытым конкурсе эстраднай і джазавай музыкі «JAZZ-TIME», які прайшоў у Салігорску, заняў эстрадна-джазавы ансамбль з Вілейкі, якім кіруе Фёдар Гур. Міжнароднае журы апладзіравала вілейскім джазавым музыкантам.


Удзел ў конкурсе, што прайшоў з 11 па 13 мая, прынялі больш за 400 музыкантаў узростам да 17 гадоў.


— Мы не чакалі сапраўды такога поспеху, — падзяліўся з карэспандэнтам “Рэгіянальнай газеты Фёдар Гур. — А ў выніку апынуліся ўперадзе моцных калектываў з Санкт-Пецярбурга, Смаленска, Баранавічаў. І калі для намінацыі саліст канкурсанты былі разбітыя на ўзроставыя групы, то ў  намінацыі для ансамбляў такога не было. Мы спаборнічалі з калектывамі, некаторыя з якіх з’яўляюцца ўжо амаль прафесійнымі. Журы нам апладзіравала.


Конкурс «JAZZ-TIME» праводзіўся ў Салігорску ў чацвёрты раз. Фэст джазу заўсёды раз на два гады прымае Салігорская школа мастацтваў, якая стала ініцыятарам такога конкурсу ў 2006 годзе. Музыканты выступаюць у трох намінацыях: “Саліст, “Ансамбль, “Аркестр. Ад гэтага года мерапрыемства мае свой сайт.


Старшынёй журы быў заслужаны артыст Беларусі Уладзімір Ткачэнка, які працуе ў аркестры Міхаіла Фінберга. У склад яго ўваходзілі даўні сябар салігорцаў шведскі музыкант Ёні Янгтун, Алена Атрашкевіч, кампазітарка, лёс якой доўгі час быў звязаны з Маладзечнам, крытык Дзмітры Падбярэзскі і іншыя аўтарытэты ў музычнай супольнасці.


Конкурснай праграме “Джаз-тайма папярэднічаў майстар-клас, які давалі кваліфікаваныя спецыялісты з Беларусі і Расіі.


— Даволі прыстойная зала сярэдніх памераў школы мастацтваў была запоўненая, — гаворыць Фёдар Гур. — Цяжка было выступаць у конкурсе пасля калектываў з Піцера і Смаленска, якія ігралі вельмі ўпэўнена і свабодна. Але мы адчулі надзвычайную цеплыню залы, узрушанай нашым выступленнем. Было сапраўды вельмі цёпла. І нам апладзіравала нават журы. Нам было не сорамна.


Фёдар Гур лічыць конкурс «JAZZ-TIME» адзіным у сваім родзе ў Беларусі і найаўтарытэтнейшым сярод аналагічных джазавых рэгулярна праводзімых імпрэз у краіне.


Ці разлічвалі вілейчане на першае месца?


— Канечне не, — кажа Гур. — Але калі нам аб’явілі, што мы трапляем на гала-канцэрт, то падумалася: магчыма, дыпламантамі станем.


У намінацыі “Саліст  удзельніца ансамбля 11-гадовая Саша Капцюг са сваімі нумарамі на саксафоне-альце заняла 2-е месца ва ўзроставай групе да 13 гадоў. І атрымала акрамя дыплома яшчэ і каштоўны падарунак: аўдыёнавушнікі. На конкурсе Саша выконвала кампазіцыі Жозэфа Космы “Апалае лісце і Поля Дэзманда “Іграем на пяць.


Гран-пры конкурса — ноўтбук — атрымаў дзіцячы ўзорны аркестр з Капыля.


Паводле “Рэгіянальнай газеты
 

Каментаваць