Першы істэрн белліту

Новы раман «Тэорыя змовы» Уладзіслава Ахроменкі ўжо ў продажы! 30 чэрвеня — аўтограф-сесія ў кнігарні «ЛогвінаЎ»: выпускнікам ВНУ, якія трапілі пад абавязковае размеркаванне, — зніжкі.

«— А як мне жыць у краі, дзе пануе… суцэльная змова супраць гэтага самага краю?! — інфантыльна заенчыў адраджэнец. — Мова, гісторыя, сымболі…



Новы раман «Тэорыя змовы» Уладзіслава Ахроменкі ўжо ў продажы! 30 чэрвеня — аўтограф-сесія ў кнігарні «ЛогвінаЎ»: выпускнікам ВНУ, якія трапілі пад абавязковае размеркаванне, — зніжкі.

«— А як мне жыць у краі, дзе пануе… суцэльная змова супраць гэтага самага краю?! — інфантыльна заенчыў адраджэнец. — Мова, гісторыя, сымболі…

— Наконт «змовы» абсалютна згодны, — нечакана пагадзіўся фацат у стэтсане. — І ці не галоўны змоўнік — ты! Бо ні халеры не робіш, каб саматуж змяніць сваё жыццё да лепшага, а спадзяешся адно на цуды...»

Выйшаў з друку першы «сольны» раман Уладзіслава Ахроменкі — пісьменніка, вядомага чытачу па кнігах «Янкі, або апошні наезд на Літве» і «Праўдзівая гісторыя Кацапа, Хахла і Бульбаша», створаных ім у суаўтарстве з Максімам Клімковічам.

Жанр:


Кінараман-фарс (а таксама сатырычны раман, прыгодніцкі раман і раман-выхаванне, істэрн — вестэрн на ўсходні манер)

Кароткі змест:


Выпускнік сталічнага ВНУ па імені Скіргайла — натхнёны паэт, высакародны адраджэнец і малады спецыяліст — трапляе па размеркаванні ў Таргачоў — тыповы райцэнтр сінявокай. Скіргайлавы рамантычныя парывы сустракаюць татальнае непаразуменне з боку простых таргачоўцаў, раённай улады, а таксама кантынгенту расійскай ракетнай базы «Волга-Волга», што стаіць у Таргачове. На шчасце, маладзёну выпадае ўнікальны шанец выправіцца ў мінулае — і кардынальным чынам змяніць лёс Радзімы. Патрабуецца для гэтага ўсяго нічога — прадаць душу д’яблу...

Цытаты:


«Скіргайла, ну злазь, Хрыстом Богам прашу! — амаль спачувальна папрасіў цыбаты сяржант. — Я ўсё разумею, сам беларускую школу канчаў. Толькі вось «спадаром» мяне абзываць не трэба... У нас у Таргачове за такое лыча чысцяць!»

«Тое, што ты душу за Радзіму запрадаў, — зразумець яшчэ можна. З кім не бывае… Але нашто ты ў тое ВКЛ палез? Свайго часу замала?»

«Правільна, баба, гаворыш, — салідарна пацвердзіў былы партызан. — Чытаць, пісаць і страляць кожны мужчына павінен умець нават з заплюшчанымі вачыма!»

Урывак з рамана: http://www.novychas.org/literature/уладзіслаў-ахроменка-тэорыя-змовы-урывак-рамана

Водгук:

http://novychas.org/culture/ёсць-што-чытаць-беларускія-пісьменнікі-нарэшце-пачалі-прадукаваць-«літаратуру-для-ўсіх»

Дзе купіць:

•    У рэальнай кнігарні «ЛогвінаЎ» (Мінск, праспект Незалежнасці, 37а, ст.м. «Плошча Перамогі», будынак у дварах за домам «Подзвіг народу»).

•    Падчас аўтограф-сесіі 30 чэрвеня з 19:00 па 21:00 ў кнігарні «ЛогвінаЎ» — з подпісам аўтара.

•    У віртуальных кнігарнях:

    http://knihi.by (worldwide)

    http://alib.by (толькі па Мінску).

•    Замовіць па адрасе tarhachou@gmail.com

Увага! Акцыя!

30 чэрвеня падчас аўтограф-сесіі выпускніку ВНУ, які прад’явіць дакументы, што пацвярджаюць яго размеркаванне за межамі горада Мінска, — зніжка 50%.

РАСКРЫЙ ТЭОРЫЮ ЗМОВЫ!
 

Каментаваць