Першая ластаўка ад арганізатараў FSP X

Фірмовая вечарына "Вялікая Мядзведзіца" і старт продажаў квіткоў — ужо ў гэтую пятніцу.

Арганізатары абвяшчаюць старт продажаў квіткоў на юбілейны дзясяты FSP X. 

Што можа быць лепш вечарынкі з выдатнай музыкай і самымі сімпатычнымі людзьмі горада? Толькі вечарынка, дзе сціскаючы ў руцэ келіх з прахалодным напоем у адной руцэ, вы зможаце пяшчотна пагладжваць навюткія ўнікальныя квіткі на FSP у іншай.

На прэпаці FSP вы адчуеце сябе early bird нават калі вы заўзяты night owl. Early Birds — першыя квіткі на фестываль па самай нізкай цане, якіх больш ні ў каго не будзе.

Што: Мядзведзіца
Якая: Вялікая
Дзе: Культцэнтр Корпус на Машэрава, 9
Калі: 11 траўня
У колькі: 18:00

Хто грае: DJ Vaiper Despotin (LT) - DJs Push'n'Pull (BY) - DJ PAPA BO Selekta (BY) - KAZANTSEV (BY)
Хто будзе: FSP-makers & FSP-lovers
Уваход: вольны.

Мерапрыемства ў facebook.


Хочаце ведаць больш? Сачыце за нашымі публікацыямі ў Telegram і Facebook!

Каментаваць