Першая сенсацыя чэмпіяната Еўропы па футболе! (+відэа)

Зборная каманда Ісландыі пазбавіла каманду Англіі магчымасці трапіць нават у чвэрцьфінал. Англічане едуць дамой.


Малавядомая ў футбольным асяродку, ледзь не дваровая, каманда Ісландыі, якая ледзь выйшла ў плэй-оф, абыграла аднаго з фаварытаў турніру тытулаваную зборную Англіі з лікам 2:1.

Цікавая відовішчная гульня не пакінула абыякавымі, здаецца, ні аднаго заўзятара. Ісландцы фактычна раскаталі англічан. Усе 90 мінут плюс тры хвіліны дадатковага часу англічане так і не змаглі нічога паказаць, ны былі пазбаўленыя ўсякай магчымасці хоць нешта зрабіць на полі. І, каб не гол у адказ на 18 хвіліне матчу, ісландцы наогул перамаглі б з лікам 2:0.

Ісландцы ж гулялі ў сваё задавальненне і цалкам заслужана перамаглі. Віншуем і каманду, і 12 тысяч заўзятараў, якія прыехалі падтрымаць сваіх футбалістаў, і Ісландыю. Ісландыя ў чвэрцьфінале!

Чакаем другую сенсацыю 3 ліпеня ў гульне з камандай Францыі.


Абмеркаванне:

  • Ігар
  • 2016-06-28 09:33:13
Бадай першая сапраўды класная гульня на чэмпіянаце. Ісландцы проста гулялі ў футбол: не валяліся на газоне, не шукалі зачэпкі, не спрачаліся з арбітрамі. Яны гулялі шчыра, адкрыта і вельмі прыгожа. Гэта быў такі рэтра-стыль, футбол, які хочацца глядзець. Гэта каманда за якую хочацца заўзець. Англічане выглядалі проста бездапаможнымі кацянятамі. Французы ўжо могуць пачынаць баяцца

Каментаваць