Поўнаметражная версія «Вышэй за неба» знікла з YouTube

Адбылося гэта ўначы 19 чэрвеня. З моманту змяшчэння фільма на гэтым сервісе яго паспелі паглядзець больш за 70 тысяч чалавек. Згодна з заявай прадстаўніцтва Праграмы развіцця ААН у Беларусі, фільм быў выдалены па яго заяўцы. Але, тым не менш, фільм можна спампаваць з дапамогай торэнт-трэкераў ды іншых сайтах.

 «Палітычная цэнзура ў дзеянні: Каракханаў, Хількевіч, Кузьмёнак, Маліноўская супраць гледача Рэспублікі Беларусь. Яны хочуць, каб вы глядзелі толькі іх «серыял», — менавіта так акрэслілі дзеянні ПРААН стваральнікі поўнаметражнай версіі стужкі. У сваю чаргу ПРААН зноў заявіла, што стужка не цэнзуруецца і канчатковы варыянт будзе цалкам адпавядаць сцэнару, напісаным Курэйчыкам.

Нагадаем, раней паміж здымачнай групай і ПРААН адбыўся канфлікт. Здымачную групу адхілілі ад мантажу фінальнай версіі серыялу, пасля чаго з боку сцэнарыста Андрэя Курэйчыка пачалі гучаць абвінавачванні ў палітычнай цэнзуры. Па яго меркаванні, непадцэнзурную версію не захоча паказваць беларускае тэлебачанне.

Акрамя актуальных для Беларусі праблем СНІДу і наркаманіі ў фільме паказаныя праблемы «чорных спісаў» дзеячаў культуры, міліцэйскага тэрору і адвольных арыштаў актывістаў апазіцыі. Да таго ж, у стужцы зняліся непажаданыя для беларускага тэлебачання персоны: Алег Хаменка, Аляксандр Кулінковіч ды іншыя.

Каментаваць