Patryjoty 1200 100 2e1c7308a3a48a13db21bf292e831989ae0299303b01379966627b13afde24a1

Польшча на міжнароднай кніжнай выставе-кірмашы

Пасольства Рэспублікі Польшча ў Рэспубліцы Беларусь і Польскі Інстытут у Мінску запрашаюць наведаць польскі стэнд на XXIV Мінскай міжнароднай кніжнай выставе-кірмашы.  


XXIV Мінская кніжная выстава будзе праходзіць у Нацыянальным выставачным павільёне «Белэкспа» (пр. Пераможцаў, 14) з 8 да 12 лютага 2017 года.

Гандлёвая частка стэнду прапануе для набыцця найцікавейшыя кнігі з Польшчы, а таксама кнігі польскіх аўтараў у перакладзе на беларускую і рускую мовы. Выставачная частка — прэзентацыя выданняў Польскага Інстытута ў Мінску і публікацый, рэкамендаваных да знаёмства і прачытання Інстытутам кнігі (Польшча).

На стэндзе можна будзе атрымаць інфармацыю пра Польшчу і польскі выдавецкі рынак, пра дзейнасць Польскага Інстытута ў Мінску, а таксама ўзяць удзел у конкурсах і прэзентацыях.

 

ПРАГРАМА МЕРАПРЫЕМСТВАЎ

10 лютага, пятніца

15:00–16:00 — Сустрэча і аўтограф-сесія з Анатолем Бутэвічам — аўтарам перакладу на беларускую мову рамана «Непераможны» польскага пісьменніка-фантаста Станіслава Лема. Польскі стэнд.

16:00–17:00 — Прэзентацыя беларускамоўнага выдання легендарнага рамана Тадэвуша Далэнгі-Мастовіча «Знахар». Польскі стэнд.

11 лютага, субота

10:00–11:00 — Аўтарская сустрэча з Яраславам Гжэндовічам — адным з самых папулярных сучасных польскіх пісьменнікаў-фантастаў. Канферэнцыйная зала.

14:00–15:00 — Прэзентацыя беларускамоўнага выдання кнігі Фларыяна Чарнышэвіча «Надбярэзінцы» — авантурнай меладраматычнай эпапеі пра драматычны лёс жыхароў шляхецкіх засценкаў на землях паміж Бярэзінай і Дняпром у 1911–1920 гадах. Канферэнцыйная зала

12 лютага, нядзеля

12:00–13:30 — Ілюстратарка дзіцячых кніг Моніка Хануляк з прэзентацыяй польскага выдавецтва „Wytwórnia” і мастацкім майстар-класам для дзетак (6–12 гадоў). Дзіцячая пляцоўка Нацыянальнага стэнда Беларусі.

Падрабязная інфармацыя на сайце і ў профілях Польскага Інстытута ў сацыяльных сетках:

www.instpol.by

www.facebook.com/instytutpolski.wminsku

www.vk.com/instytut_polski_w_minsku

Польскі стэнд арганізаваны Пасольствам Рэспублікі Польшча ў Рэспубліцы Беларусь і Польскім Інстытутам у Мінску сумесна з Інстытутам кнігі (Польшча) і фірмай Ars Polona. Партнёр стэнда: фірма UNIBEP.



Абмеркаванне:

  • ВР
  • 2017-02-07 11:43:52
Пасольства belisrael.info у Рэспубліцы Беларусь запрашае наведаць народны ізраільска-беларускі сайт. З новага:
Развагі Л. Мірзаянавай пра д'ябла ў чалавеку: belisrael.info/?p=9346
Расказ У. Лякіна пра калінкавіцкі парк культуры і адпачынку: belisrael.info/?p=9374
Песня Ф. Жывалеўскага і пародыя на яе: belisrael.info/?p=9390
"Юбілейная" серыя "Катлет і мух", прысвечаная "Разговору по-большому" 03.02.17: belisrael.info/?p=9425
Ды многае іншае.

Каментаваць